Асноўнай задачай новага праекта Беларускай гандлёва-прамысловай палаты «Экспарт online» з’яўляецца садзейнічанне выхаду айчынных вытворцаў на замежныя (міжнародныя) электронныя платформы – ключавыя кропкі росту экспартнага гандлю ў сучасных умовах.
ПАЧЫНАЙЦЕ
«ЭКСПАРТ ONLINE»
РАЗАМ З НАМІ
У рамках праекта БелГПП сумесна з экспертамі ў галіне e-commerce і афіцыйнымі прадстаўнікамі буйнейшых гандлёвых пляцовак праводзіць профільныя мерапрыемствы і арганізуе кансультаванне па пытаннях экспартнага электроннага гандлю, прапаноўвае даведачна-аналітычную падтрымку ў мэтах фарміравання эфектыўнага і даступнага механізма экспарту беларускай прадукцыі па электронных каналах продажаў.
Самая вялікая ў свеце В2В пляцоўка з аўдыторыяй звыш 160 млн унікальных карыстальнікаў у месяц. Alibaba.com з'яўляецца міжнароднай гандлёвай пляцоўкай, дзе купляць і прадаваць могуць кампаніі з любых краін, у тым ліку Кітай. Пляцоўка выступае сучасным анлайн каналам прыцягнення B2В пакупнікоў з 200 краін свету.
Афіцыйны сэрвісны партнёр: ТАА «ПАЛ»
https://alibaba.palx.net/
Найбуйнейшая еўрапейская платформа электроннага В2В гандлю і анлайн маркетынгу. Сукупны трафік складае больш за 4 млн наведванняў у месяц. Платформа з’яўляецца прэміяльным партнёрам Google ў сегменце B2B, што дае магчымасць выкарыстоўваць інструменты SEO-прасоўвання на 26 мовах.
Афіцыйны партнёр: ТАА «ГрандГектор»
https://grand-gector.ru/
Міжнародная прамысловая В2В пляцоўка з віртуальнымі каталогамі кампаній з 151 краіны свету і інструментамі анлайн прасоўвання. Штогод на пляцоўцы апрацоўваецца каля 153 млн пошукавых запытаў.
Афіцыйны партнёр: ТАА «Вікон»
https://www.weconn.ru/
Міжнародная галіновая В2В платформа ў галіне гандлю прадукцыяй лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці.
Еўрапейская тэндарная пляцоўка з закупкамі краін ЕС, уключаючы дзяржаўныя (B2G) і камерцыйныя (B2B) тэндары. Больш за 700 000 закупачных працэдур праводзіцца штогод.
Афіцыйны партнёр: ТАА «Вікон»
https://www.weconn.ru/
ТАА «РТС–тэндар» з’яўляецца аператарам федэральнай электроннай гандлёвай пляцоўкі для правядзення дзяржаўных, карпаратыўных і камерцыйных закупак. Сукупны аб’ём штогод размяшчаемых на пляцоўцы закупак складае больш за 5 трлн рас. рублёў. У экасістэму пляцоўкі таксама ўваходзяць электронныя магазіны для закупак малога аб’ёму і РТС-маркет.
АТ «Адзіная электронная гандлёвая пляцоўка» з’яўляецца федэральным аператарам электронных таргоў для дзяржаўных заказчыкаў, дзяржкампаній і камерцыйных прадпрыемстваў. Кліентамі «Росэлторг» з’яўляюцца больш за 277 000 заказчыкаў і больш за 582 000 пастаўшчыкоў, сумарны аб’ём праведзеных таргоў перасягае 28,9 трлн рас.рублёў.
АТ «Цэнтр развіцця эканомікі» з’яўляецца аператарам электроннай гандлёвай пляцоўкі для карпаратыўных закупак і продажаў B2B-Center. B2B-Center – гэта 1,7 млн праведзеных таргоў на суму 24,4 трлн руб. і каля 536 тыс. кампаній, працуючых у сістэме.
АТ «Ашчадбанк - Аўтаматызаваная сістэма таргоў» з’яўляецца федэральным аператарам электронных таргоў для дзяржаўных заказчыкаў, дзяржкампаній і камерцыйных прадпрыемстваў.
ТАА «Воблачная дыстрыб’юцыя» – аператар расійскага В2В класіфайда (анлайн-каталога) у сферы аптовага гандлю FMCG, больш за 200 тыс. пакупнікоў у месяц.
Alibaba.com - анлайн канал прыцягнення B2B пакупнікоў
Дапамога экспарцёрам пры выхадзе на рынак Еўропы (DTAD, IndustryStock)
Адкрыйце міжнародны канал В2В-продажаў на EURОPAGES
Fordaq.com: выхад на міжнародны B2B рынак прадукцыі лясной галіны
Доступ беларускіх кампаній да закупак у Расійскай Федэрацыі на электроннай гандлёвай пляцоўцы «Росэлторг»
Сучасныя тэхналогіі электронных закупак у Расійскай Федэрацыі (РТС-тэндар, B2B-center)
Гандаль будаўнічымі матэрыяламі 4.0: магчымасці выхаду на еўрапейскі рынак (bobbie.de)
SAP Ariba: бізнес-сетка як універсальны інструмент развіцця экспартных В2В продажаў
B2BTRADE: Дадатковыя магчымасці on-line прасоўвання тавараў на знешнія рынкі
«Экспарт online»: пашырэнне экспарту праз замежныя электронныя гандлёвыя пляцоўкі
Меркурый № 2, 2021
Для ўдзелу ў праекце неабходна запоўніць заяўку і накіраваць яе на электронную пошту: export-online@cci.by.
Кантактная асоба ў БелГПП па пытаннях удзелу ў праекце – Казлоў Канстанцін Сяргеевіч, тэл.: +375 17 284 74 22, e-mail: kozlov.k@cci.by.