Кантактная асоба – Хорошевского Алена Іванаўна, дырэктар унітарнага прадпрыемства «Цэнтр дзелавой адукацыі» БелГПП, тэл.: +375 17 284 59 88, +375 17 237 42 36, +375 29 690 93 00; e-mail: education1@edubiz.by.
Запрашаем прадстаўнікоў беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый прайсці навучанне у рамках бізнес-курса «Экспарт: асаблівасці працы ў сучасных умовах» Акадэміі экспарта БелГПП.
Праграма бізнес-курса сфарміравана з улікам неабходнасці навучання прадстаўнікоў прадпрыемстваў-экспарцёраў працы ва ўмовах, прадыктаваных выклікамі часу. 12 тэматычных модуляў курса распрацаваны зыходзячы з актуальнасці дадатковых ведаў па пытаннях прававога і падатковага рэгулявання, кіравання фінансавымі рэсурсамі, транспартнага і мытнага суправаджэння замежных паставак, маркетынгавай дзейнасці і іншых аспектах экспартнага працэсу.
Бізнес-курс «Экспарт: асаблівасці працы ў сучасных умовах» пройдзе на базе БелГПП (г. Мінск, вул. Камуністычная, 11) у перыяд з 28 кастрычніка па 17 снежня.
Удзельнічаць у бізнес-курсе магчыма таксама ў онлайн-фармаце (з выкарыстаннем платформы Zoom пры захаванні поўнага аб'ёму інтэнсіўнасці навучання).
Для ўдзелу ў бізнес-курсе неабходна да 26 кастрычніка прайсці онлайн-рэгістрацыю на сайце edubiz.by ў раздзеле «Акадэмія экспарту» або накіраваць заяўку з указаннем назвы прадпрыемства (арганізацыі), УНП, прозвішча, імя, пасады і кантактаў прадстаўніка па электроннай пошце education@cci.by.
Рэгістрацыя на асобныя модулі магчымая на працягу ўсяго перыяду правядзення бізнес-курса, але не пазней двух дзён да пачатку кожнага з іх.
Для прадстаўнікоў прадпрыемстваў (арганізацый) і індывідуальных прадпрымальнікаў – членаў БелГПП навучанне праводзіцца на бясплатнай аснове (колькасць прадстаўнікоў суб'екта гаспадарання – члена БелГПП, якія навучаюцца без аплаты, абмежавана адным удзельнікам у рамках усяго бізнес-курса або адным удзельнікам у рамках кожнага тэматычнага модуля).
Для прадстаўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый, індывідуальных прадпрымальнікаў, якія не з'яўляюцца членамі БелГПП, навучанне праводзіцца на платнай аснове.