Магілёўскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты прапрацоўвае магчымасць арганізацыі візіту ў Адыс-Абебу (Федэратыўная Дэмакратычная Рэспубліка Эфіопія) у маі – чэрвені бягучага года.
Мэта візіту – пашырэнне экспартнай геаграфіі беларускіх прадпрыемстваў, правядзенне сустрэч і перагавораў з прадстаўнікамі эфіёпскага бізнесу, зацікаўленымі ў супрацоўніцтве з беларускімі кампаніямі.
З эфіёпскага боку цікавасць да супрацоўніцтва з Беларуссю праяўляюць прадпрыемствы – вытворцы угнаенняў, электраабсталявання (трансфарматары, кабелі, перамыкачы, рухавікі і інш.), шын для грузавых аўтамабіляў, прадукцыі са сталі і металу, сельскагаспадарчай тэхнікі і запасных частак.
Плануецца цэнтралізаваны вылет з Мінска, праз Стамбул. Канкрэтныя тэрміны візіту і кошт удзелу будуць паведамлены дадаткова пасля прапрацоўкі дзелавой праграмы візіту і лагістыкі ў Эфіопіі.
Прадпрыемствам і арганізацыям, зацікаўленым ва ўстанаўленні гандлёва-эканамічных сувязей з эфіёпскімі кампаніямі, просьба паведаміць аб гатоўнасці прыняць удзел у візіце, а таксама аб сферы інтарэсаў у Эфіопіі па электроннай пошце: sitnikova@cci.by да 10 мая.