Дата: 22 - 27 Чэр 2025
Краіна: Мексіка
Горад: Мехіка
Фармат: Дзелавы візіт
Арганізатар: Мінскае аддзяленне БелГПП
Пачатак мерапрыемства: 22.06.2025 10:00:00

Мінскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты запрашае прыняць удзел у дзелавым візіце ў г. Мехіка (Мексіканскія Злучаныя Штаты) 22 – 27 чэрвеня 2025 года.

Праграмай візіту запланавана правядзенне дзелавога форуму і В2В перагавораў паміж прадстаўнікамі беларускага і мексіканскага бізнесу з абмеркаваннем перспектыў наладжвання дзелавых сувязей і эфектыўных напрамкаў двухбаковага супрацоўніцтва, наведванне профільных прадпрыемстваў у г. Мехіка з улікам інтарэсаў беларускай дэлегацыі.

За ўдзел у візіце прадугледжаны наступныя расходы: збор ГПП за арганізацыю ўдзелу ў дзелавым візіце, авіяпералёт з перасадкай па маршруце «Мінск – Мехіка – Мінск», пражыванне ў гасцініцы, сутачныя выдаткі па нормах і візавы збор.

Арганізацыйныя расходы Мінскага аддзялення БелГПП і прымаючага боку будуць аплачвацца па безнаяўным разліку ў беларускіх рублях у адпаведнасці з дагаворам, зыходзячы ад агульнай колькасці ўдзельнікаў (арганізацыя дзелавой праграмы, транспартнае абслугоўванне па праграме, браніраванне гасцініцы і авіябілетаў, паслугі перакладчыка).

У выпадку зацікаўленасці прыняць удзел у візіце просім да 26 красавіка прайсці анлайн-рэгістрацыю. Просім аператыўна прымаць рашэнне адносна ўдзелу ў мерапрыемстве, таму што колькасць авіябілетаў абмежаваная.

Кантактная інфармацыя: +375 17 289 55 85; +375 29 106 98 96; +375 44 756 57 96; e-mail: eet@tppm.by.