Мінскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты сумесна з Гандлёва-прамысловай палатай Кыргызскай Рэспублікі запрашае кіраўнікоў і спецыялістаў прадпрыемстваў прыняць удзел у дзелавым візіце ў Бішкек (Кыргызстан) з 17 па 20 студзеня 2023 г.
Мэта візіту – пашырэнне рынкаў збыту беларускай прадукцыі, пошук новых дзелавых партнёраў, наладжванне розных форм узаемавыгаднага супрацоўніцтва.
У праграме знаходжання: правядзенне дзелавых перагавораў паміж прадстаўнікамі беларускіх і кыргызскіх прадпрыемстваў у мэтах усталявання прамых кантактаў у адпаведнасці з інтарэсамі беларускіх удзельнікаў; абмеркаванне пытанняў узаемавыгаднага супрацоўніцтва ў розных галінах прамысловасці, наведванне прадпрыемстваў.
Арганізацыйныя расходы Мінскага аддзялення БелГПП і прымаючага боку будуць аплачвацца па безнаяўным разліку ў беларускіх рублях згодна з дагаворам, зыходзячы з агульнай колькасці ўдзельнікаў.
Дадаткова аплачваецца: пражыванне ў атэлі, сутачныя расходы, авіяпералёт па маршруце «Мінск – Масква – Бішкек – Масква – Мінск» (ад 1500 беларускіх рублёў).
У выпадку зацікаўленасці просім не пазней за 20 снежня 2022 г. прайсці анлайн рэгістрацыю па спасылцы з пазначэннем наймення прадпрыемства, прозвішча, імя і імя па бацьку, пасады і кантактных даных удзельніка.