Гродзенскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты 29 лістапада - 2 снежня арганізуе візіт дэлегацыі беларускіх дзелавых колаў у Санкт-Пецярбург (Расійская Федэрацыя).
У рамках візіту плануецца правядзенне кантактна-кааперацыйнай біржы ў Санкт-Пецярбургскай ГПП з удзелам беларускіх і расійскіх дзелавых колаў, наведванне XXVI Міжнароднага форуму-выставы «Расійскі прамысловец – 2022», наведванне прадпрыемстваў горада.
Даведачна.
Удзельнікі Міжнароднага форуму-выставы «Расійскі прамысловец – 2022»:
буйныя прамысловыя прадпрыемствы;
калектыўныя экспазіцыі рэгіёнаў Расіі;
расійскія тэхналагічныя і ІТ-кампаніі;
прамысловыя і тэхналагічныя прадпрыемствы сярэдняга і малога бізнэсу;
федэральныя і рэгіянальныя інстытуты развіцця;
гасцявыя экспазіцыі прадпрыемстваў ЕАЭС і іншых краін;
сумесныя праграмы ўніверсітэтаў і навукова-даследчых устаноў з прамысловымі прадпрыемствамі.
Дадатковую інфармацыю аб мерапрыемстве можна атрымаць на сайце https://promexpo.expoforum.ru.
Прыём заявак на ўдзел у візіце ажыццяўляецца да 11 лістапада 2022 года па электроннай пошце: volod@grotpp.by.