Гродзенскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты ў перыяд з 25 па 28 жніўня арганізуе візіт дэлегацыі беларускіх дзелавых колаў у Сыктыўкар (Рэспубліка Комі, Расійская Федэрацыя).
У рамках візіту прадугледжваецца правядзенне кантактна-кааперацыйнай біржы з удзелам беларускіх і расійскіх дзелавых колаў у ГПП Рэспублікі Комі, наведванне прадпрыемстваў рэгіёну, а таксама работа на рэспубліканскай выставе «Набытак Поўначы – 2022». Даведачна.
У выставе плануецца ўдзел прадстаўнікоў малога, сярэдняга і буйнога бізнесу Рэспублікі Комі, дзелавая частка мерапрыемства прадугледжвае правядзенне экспертных і кансультацыйных сесій, прэзентацый праектаў, бізнес-трэнінгаў, семінараў, перагавораў у фарматах B2B, B2C і R2R.
Прыём заявак на ўдзел у візіце ажыццяўляецца да 29 ліпеня па электроннай пошце: volod@grotpp.by.