З мэтай умацавання і пашырэння гандлёва-эканамічных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Туркменістанам Магілёўскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты запрашае прыняць удзел у дзелавым візіце ў Туркменістан, г.Ашхабад, у перыяд з 17 па 21 сакавіка 2025 года.
Праграмай візіту запланавана: 17 сакавіка: пералёт Мінск-Масква-Ашхабад; 18 сакавіка: прыбыццё, сустрэча ў Пасольстве Беларусі ў Туркменістане, абмеркаванне асаблівасцей эканамічнай палітыкі і перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва з Туркменістанам; 19 - 20 сакавіка: дзелавая сустрэча і В2В перамовы з туркменскімі прадпрыемствамі; наведванне выставы прадпрыемстваў-членаў Саюза прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў Туркменістана; удзел у інвестыцыйным форуме "Інвестыцыі ў будучыню Туркменістана"; 21 сакавіка: пералёт Ашхабад-Масква-Мінск.
Кошт удзелу для аднаго прадстаўніка будзе сфарміраваны зыходзячы з колькаснага складу групы і паведамлены дадаткова. Дадатковыя выдаткі: авіябілет, выкупаецца па броні Магілёўскага аддзялення БелГПП (ад 730 дол.); пражыванне ў Туркменістане - да 135 $ у суткі; сутачныя 80 $, віза - 35 $.
У выпадку вашай зацікаўленасці просім падаваць заяўкі на ўдзел у візіце ў адвольнай форме ў Магілёўскае аддзяленне БелГПП з указаннем ПІБ, пасады ўдзельніка, сферы дзейнасці і інтарэсаў прадпрыемства ў Туркменістане, копію пашпарта ўдзельніка (стар. 31-33) у тэрмін да 31 студзеня 2025 года. .
Кантактная асоба Свірчанкава Юлія Вячаславаўна, тэл./факс +375 222 778034, +375 44 735 00 30, e-mail: yuliya_tpp@mail.ru