Контактная информация: +375 17 289 55 85, +375 29 106 98 96, +375 44 756 57 96, e-mail: eet@tppm.by.
Мінскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты запрашае прыняць удзел у дзелавым візіце ў г. Казань і г. Уфу (Рэспубліка Татарстан і Рэспубліка Башкартастан, Расійская Федэрацыя) 8–12 чэрвеня 2025 г. у межах правядзення Дзён горада Мінска.
У праграме візіту запланавана правядзенне эканамічных форумаў і двухбаковых перамоў.
У пленарнай частцы эканамічных форумаў прымуць удзел кіраўнікі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, Адміністрацый гарадоў Казані і Уфы, прадстаўнікі беларускага і расійскага бізнесу. Будзуць прадстаўленыя бягучыя сумесныя праекты, а таксама перспектыўныя бізнес-магчымасці.
За ўдзел у візіце прадугледжаны наступныя выдаткі:
авіяпералёт па маршруце «Мінск – Казань – Уфа – Мінск»;
пражыванне ў гасцініцы;
сутачныя выдатак па нормах;
выдатак прымальнага боку (у выпадку неабходнасці).
У выпадку зацікаўленасці прыняць удзел у візіце прасім да 8 мая прайсці анлайн-рэгістрацыю.