Выставачнае прадпрыемства «Белінтэрэкспа» Беларускай гандлёва-прамысловай палаты запрашае зацікаўленыя беларускія кампаніі прыняць удзел у беларускай экспазіцыі ў рамках 12 Міжнароднай прамысловай выставы «ІННАПРОМ», якая адбудзецца 4–7 ліпеня ў Екацярынбурзе (Расія).
Асноўныя тэматычныя раздзелы:
• аўтаматызацыя і робататэхніка;
• лічбавая вытворчасць;
• транспартнае машынабудаванне;
• зялёная энергія;
• энергетычнае машынабудаванне;
• палімерная прамысловасць;
• новыя матэрыялы;
• вытворчасць кампанентаў.
Выстава «ІННАПРОМ» – ключавая падзея для прамыслоўцаў Расіі і краін СНД. У 2021 годзе ў мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 600 кампаній з 30 краін свету. Акрамя Беларусі свае нацыянальныя экспазіцыі прадэманстравалі Бельгія, Венгрыя, Германія, Зімбабвэ, Італія, Казахстан, Польшча, Узбекістан, Чэхія і Японія. У беларускай экспазіцыі прынялі ўдзел больш за 40 прадпрыемстваў і навуковых арганізацый.