Выставачнае прадпрыемства «Белінтэрэкспа» Беларускай гандлёва-прамысловай палаты запрашае зацікаўленыя беларускія кампаніі прыняць удзел у беларускай экспазіцыі на міжнароднай выставе прадуктаў харчавання і напояў GulFood, якая пройдзе ў Дубаі (ААЭ) 20–24 лютага 2023 г.
Асноўныя тэматычныя раздзелы:
• Напоі
• Малочныя прадукты
• Мяса і птушка
• Бабовыя, збожжавыя
• Тлушчы і алеі
• Ежа народаў свету
• Здаровае і дыетычнае харчаванне
Міжнародная выстава прадуктаў харчавання і напояў GulFood – найбуйнейшая і самая ўплывовая ў свеце штогадовая галіновая падзея. Выстава збірае вытворцаў, імпарцёраў, дыстрыбутараў харчавання, а таксама рэстаратараў. Асобай папулярнасцю выстава Gulfood карыстаецца ў наведвальнікаў з краін Персідскага заліва, паколькі больш за 95 працэнтаў прадуктаў харчавання тут імпартуецца.
У 2022 годзе ў выставе прынялі ўдзел каля 4000 экспанентаў са 120 краін. Мерапрыемства наведалі амаль 100 000 гасцей са 185 краін.