Дата: 16 Снж 2021
Краіна: Куба
Фармат: Онлайн-семінар
Арганізатар: БелГПП
Удзел: Бясплатна
Пачатак мерапрыемства: 16.12.2021 17:00:00
Пачатак рэгістрацыі: 30.11.2021
Заканчэнне рэгістрацыі: 14.12.2021 23:59:00
Кантактная асоба ў БелГПП – Пракаповіч Вікторыя Алегаўна, тэл.: +375 17 290 72 73, e-mail: prokopovich@cci.by.

Запрашаем прадстаўнікоў беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый прыняць удзел у анлайн-сустрэчы «Беларусь – Куба: перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва». Мерапрыемства праводзіцца Беларускай гандлёва-прамысловай палатай сумесна з Гандлёва-прамысловай палатай Кубы пры садзейнічанні Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Куба.

Плануецца, што падчас мерапрыемства кіраўнікі і прадстаўнікі гандлёва-прамысловых палат, дыпламатычных ведамстваў, а таксама эксперты дзвюх краін прадставяць актуальную інфармацыю аб бягучым стане і перспектывах беларуска-кубінскага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

Прадстаўнікі беларускіх прадпрыемстваў змогуць звярнуцца да спікераў, задаць пытанні, якія іх цікавяць, падзяліцца вопытам супрацоўніцтва, абмяняцца кантактамі праз чат.

Для правядзення мерапрыемства будзе выкарыстоўвацца платформа Zoom (спасылка на падключэнне будзе накіравана пасля рэгістрацыі).

Пачатак мерапрыемства – 17.00, падключэнне ўдзельнікаў – з 16.45

Удзел у мерапрыемстве бясплатны, рабочая мова – англійская.

Пры наяўнасці прапаноў і пытанняў, якія ўзнікаюць у працэсе работы з кубінскімі партнёрамі, просім пазначыць іх пры рэгістрацыі для падрыхтоўкі адказаў экспертамі.