Кантактная асоба – Макрацоў Раман Аляксандравіч, тэл.: +375 17 334 70 91, e-mail: romanmok@cci.by.
Запрашаем кіраўнікоў і прадстаўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў прыняць удзел у дзелавой сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь Алірэзай Санеі.
Пасол Ірана і гандлёвы саветнік Пасольства Алірэза Сейхун прадставяць удзельнікам сустрэчы эканамічны патэнцыял і магчымасці Ісламскай Рэспублікі Іран, інфармацыю аб актуальных і перспектыўных напрамках двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.
Пасля заканчэння пленарнай часткі мерапрыемства разглядаецца магчымасць арганізацыі асобных сустрэч у фармаце В2Д паміж кіраўнікамі беларускіх прадпрыемстваў і прадстаўнікамі Пасольства Ірана.
У выпадку зацікаўленасці прыняць удзел просім не пазней за 20 сакавіка прайсці анлайн-рэгістрацыю. Пры неабходнасці задаць пытанні і ў выпадку наяўнасці прапаноў па развіццю супрацоўніцтва з іранскімі партнёрамі просім пазначыць іх загадзя пры запаўненні рэгістрацыйнай формы.
Звяртаем увагу, што ўдзел у асобных B2D-сустрэчах прадугледжаны выключна для членаў БелГПП і па ўзгадненні з дыпламатамі Пасольства.