Экспазіцыя “Беларусь – смак прыроды” на выставе EXPO FOOD & DRINKS у Ерэване
21 мая 2021 г

Экспазіцыя “Беларусь – смак прыроды” прадстаўлена на міжнароднай выставе EXPO FOOD & DRINKS, якая адкрылася 21 мая ў Ерэване. Экспазіцыя дэманструе прадукцыю сямі беларускіх прадпрыемстваў харчовай галіны.

Арганізатар экспазіцыі – выставачнае ўнітарнае прадпрыемства “Белінтэрэкспа” Беларускай гандлёва-прамысловай палаты. Мерапрыемства праходзіць пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія.

У межах экспазіцыі “Беларусь – смак прыроды” навінкі кандытарскай і алкагольнай галіны прадстаўляюць Беларускі дзяржаўны канцэрн харчовай прамысловасці “БЕЛДЗЯРЖХАРЧПРАМ” і яго падведамасныя прадпрыемствы – “МІНСК КРЫШТАЛЬ”, Мінскі завод пеністых він, кандытарскія фабрыкі “Спартак” і “Чырвоны харчавік”, перадавыя распрацоўкі ў малочнай прамысловасці – Слуцкі сыраробны камбінат і холдынг “Бабулін гладыш”.

У цырымоніі адкрыцця беларускай экспазіцыі прынялі ўдзел Міністр эканомікі Рэспублікі Арменія Ваган Керабян, старшыня канцэрна “БЕЛДЗЯРЖХАРЧПРАМ” Анатоль Бубен, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія Аляксандр Канюк.

Фота
Наверх