Навучальныя заняткі са слухачамі Інстытута дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
5 красавіка 2024 г

Намеснік старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Дзяніс Мяшэкін і эксперты БелГПП – дырэктар Цэнтра дзелавой адукацыі Алена Харашэўская і начальнік дэпартамента прававой падтрымкі і лічбавых тэхналогій Віталь Вабішчэвіч – расказалі слухачам Інстытута дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь аб рабоце БелГПП у сферы міжнародных адносін, дзейнасці, аб арганізацыі мерапрыемстваў, накіраваных на падтрымку беларускага экспарту, праграмах дзелавой адукацыі, якія рэалізуюцца для кіраўнікоў і спецыялістаў прадпрыемстваў, а таксама аб інструментах юрыдычнага суправаджэння экспартнай дзейнасці.

Навучальныя заняткі у Беларускай гандлёва-прамысловай палаце – частка шырокай адукацыйнай праграмы для слухачоў, якія вывучаюць кіраванне нацыянальнай эканомікай. Мэта праграмы – прымяненне тэарэтычных ведаў на практыцы і развіццё прафесійных уменняў у будучых лідэраў і кіраўнікоў.

Фота
Наверх