Пасяджэнне камітэта БелГПП па прамысловай палітыцы і прадпрымальніцкай дзейнасці
27 лютага 2023 г

У Беларускай гандлёва-прамысловай палаце адбылося пасяджэнне камітэта БелГПП па прамысловай палітыцы і прадпрымальніцкай дзейнасці. Тэма пасяджэння – «Аб рэалізацыі пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 лютага 2022 г. № 80 «Аб пацвярджэнні вытворчасці прамысловай прадукцыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь».

У дыскусіі прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства прамысловасці, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь, канцэрна «Беллегпрам», а таксама кіраўнікі і спецыялісты беларускіх прамысловых прадпрыемстваў.

Начальнік упраўлення сертыфікацыі і экспертнай дзейнасці БелГПП Мікалай Жукоўскі прадставіў інфармацыю аб выкананні Беларускай гандлёва-прамысловай палатай патрабаванняў пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 лютага 2022 г. № 80, агучыў шэраг праблемных пытанняў і прапановы па іх вырашэнні.

Падчас пасяджэння прадстаўнікі беларускіх прадпрыемстваў задалі пытанні, звязаныя з немагчымасцю выканання асобных умоў і патрабаванняў, устаноўленых дадаткам да пастановы Савета Міністраў адносна машын для сельскай і лясной гаспадаркі, аўтамабіляў спецыяльнага прызначэння.      

Прадстаўнікі Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь, канцэрна «Беллегпрам» выказалі гатоўнасць аператыўна разгледзець прапановы дзелавой супольнасці, а таксама далі падрабязныя тлумачэнні і каментарыі па пытаннях, што паступілі ад вытворцаў.

Падводзячы вынікі сустрэчы, намеснік старшыні БелГПП Дзяніс Мялешкін звярнуў увагу беларускіх вытворцаў на магчымасць накіроўваць у БелГПП прапановы па ўнясенні змяненняў у пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 лютага 2022 г. № 80 для іх далейшай прапрацоўкі сумесна з органамі дзяржаўнага кіравання.


Відэа