
Старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч прыняў удзел у анлайн-пасяджэнні членаў праўлення Ініцыятывы “Адна эканамічная прастора ад Лісабона да Уладзівастока”.
Старшынёй праўлення Ініцыятывы з’яўляецца прэзідэнт SCHNEIDER GROUP Ульф Шнайдэр, у склад праўлення ўваходзяць кіраўнікі БелГПП, Франка-Расійскай гандлёва-прамысловай палаты, Расійска-Германскай знешнегандлёвай палаты, Асацыяцыі расійскага бізнесу ў Германіі, Усходняга камітэта германскай эканомікі, Асацыяцыі еўрапейскага бізнесу, Расійскага саюза прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў, Асацыяцыі італьянскіх прамыслоўцаў у Расіі (Confindustria Russia).
Падчас пасяджэння членам праўлення былі прадстаўлены прапановы па гарманізацыі стандартаў і працэдур у краінах ЕС і ЕАЭС, падрыхтаваныя рабочымі групамі ініцыятывы па наступных напрамках: мытнае рэгуляванне і транспарт, сертыфікацыя, фармацэўтыка, падаткаабкладанне, візавая палітыка, зялёная эканоміка.
Выпрацаваныя экспертамі ЕС і ЕАЭС сумесныя прапановы стануць асновай для выніковага дакумента, які будзе прадстаўлены членам Еўракамісіі і ЕЭК.