Абласны сход членаў БелГПП па Мінскай вобласці
9 верасня 2022 г

У Мінску адбыўся абласны сход членаў Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, на якім былі выбраны дэлегаты XII З'езда БелГПП.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня БелГПП Міхаіл Мятлікаў, намеснік старшыні Мінскага гарвыканкама Надзея Лазарэвіч, старшыня камітэта эканомікі Мінскага аблвыканкама Аляксандр Рулькевіч, каля 500 кіраўнікоў і прадстаўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый – членаў БелГПП па г. Мінску і Мінскай вобласці.

Генеральны дырэктар Мінскага аддзялення БелГПП Сяргей Набешка прадставіў даклад аб рабоце прадпрыемства за перыяд з верасня 2019 г. па жнівень 2022 г., падкрэсліўшы, што больш за палову членаў БелГПП знаходзяцца ў Мінску і Мінскай вобласці. Ад іх актыўнасці і нацэленасці на вынік залежыць далейшае стратэгічнае развіццё ўсёй сістэмы Палаты, а Мінскае аддзяленне гатова аказаць максімальную падтрымку бізнесу ў пераадоленні цяперашніх няпростых умоў.

«Мы знаходзімся побач с вамі, а значыць, эканомім вашы рэсурсы і час, мы гатовы аказваць максімальна шырокі спектр паслуг, запатрабаваных бізнесам, мы працуем па прынцыпу «аднаго акна» па ўсіх пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Беларускай гандлёва-прамысловай палаты», – падкрэсліў Сяргей Набешка.

Старшыня БелГПП Міхаіл Мятлікаў, звяртаючыся да ўдзельнікаў сходу, падкрэсліў, што чарговы З'езд праводзіцца ў юбілейны для Палаты год – у снежні пройдуць мерапрыемствы, прысвечаныя 70-годдзю БелГПП. Старшыня падзякаваў прадпрыемствам – членам БелГПП за супрацоўніцтва, гісторыя якога са многімі кампаніямі вылічаецца дзесяцігоддзямі. Ён таксама падкрэсліў, што ў часы выклікаў Беларуская гандлёва-прамысловая палата імкнецца падтрымаць прадпрыемствы, зрабіць усё магчымае, каб мінімізаваць наступствы абмежаванняў.

«Санкцыйны ціск прамым чынам адбіваецца і на БелГПП: зніжаюцца пастаўкі беларускай прадукцыі – змяншаецца колькасць выдаваных сертыфікатаў. Гэта дадатковая матывацыя ўкаранення новых відаў паслуг, неабходных бізнесу. Цяпер востра запатрабаваны паслугі сведчання форс-мажорных абставін, і БелГПП актуалізуе свае формы і метады работы ў адпаведнасці з сучаснымі запытамі бізнесу», – адзначыў Міхаіл Мятлікаў.

Намеснік старшыні Мінскага гарвыканкама Надзея Лазарэвіч адзначыла, што Мінскае аддзяленне БелГПП гаворыць голасам бізнесу, а Мінгарвыканкам уносіць практычныя змяненні ў заканадаўчыя акты, каб палепшыць умовы вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці. «Заўтра пройдзе маштабны Міжнародны эканамічны форум, які дасць магчымасць знайсці экспарцёрам новыя рынкі збыту і бізнес-партнёраў», – адзначыла яна, запрасіўшы ўдзельнікаў абласнога сходу прыняць удзел у мерапрыемстве.

Старшыня камітэта эканомікі Мінскага аблвыканкама Аляксандр Рулькевіч у сваім выступленні станоўча ацаніў супрацоўніцтва з БелГПП: «За апошнія гады праведзены дзясяткі дзелавых форумаў, сустрэч, візітаў. Эканамічная сфера і экспарт – найважнейшыя накіравальныя ў развіцці нашай краіны, і Мінскае аддзяленне дапамагае ў вырашэнні гэтых задач усім зацікаўленым арганізацыям».

Начальнік юрыдычнага ўпраўлення Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Віталь Вабішчэвіч прадставіў практычныя кейсы па вырашэнні пытанняў, якія ўзнікаюць у беларускага бізнесу ва ўмовах санкцый як абставін непераадольнай сілы.

Вопытам паспяховага супрацоўніцтва з Мінскім аддзяленнем БелГПП падзяліліся генеральны дырэктар ЗАТ «АТК» Юрый Леанавец, дырэктар ТАА «Сайнс Салюшнс» Яраслаў Грабеншчыкоў, старшыня праўлення СВК «Агракамбінат Сноў» Мікалай Радаман, дырэктар унітарнага прадпрыемства «Белінтэрэкспа» Наталля Кураш.

Па выніках галасавання на XII З'езд Беларускай гандлёва-прамысловай палаты ад г. Мінска і Мінскай вобласці абраны 71 дэлегат.

У завяршэнні мерапрыемства адбылося ўзнагароджанне 15 дыпламантаў рэспубліканскага конкурсу «Лепшы экспарцёр 2021 года».

Генеральны дырэктар Мінскага аддзялення БелГПП Сяргей Набешка ад усяго калектыву унітарнага прадпрыемства падзякаваў партнёрам і членам БелГПП за плённае супрацоўніцтва.

Фота
Відэа