Абласны сход членаў БелГПП па Віцебскай вобласці
12 верасня 2022 г

У Віцебску адбыўся абласны сход членаў Беларускай гандлёва-прамысловай палаты. У ім прынялі ўдзел памочнік Прэзідэнта інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч, старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін, старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мятлікаў, больш за 90 прадстаўнікоў прадпрыемстваў – членаў БелГПП.

Падчас сходу генеральны дырэктар Віцебскага аддзялення Наталля Вараб'ёва падвяла вынікі работы прадпрыемства ў 2019–2022 гадах, прадставіла ўвазе ўдзельнікаў асноўныя праекты, сумесна рэалізаваныя з буйнейшымі прадпрыемствамі Віцебскай вобласці, паведаміла аб запланаваных на бліжэйшую перспектыву ініцыятывах, падзякавала членам БелГПП за плённае супрацоўніцтва.

Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін падкрэсліў значнасць мерапрыемстваў, што праводзяцца Беларускай гандлёва-прамысловай палатай, і яе ролю ў падтрымцы бізнесу, павіншаваў БелГПП, кіраўнікоў і спецыялістаў, прадпрыемствы-члены БелГПП з 70-годдзем бізнес-асацыяцыі.

Старшыня БелГПП Міхаіл Мятлікаў прадставіў асноўныя напрамкі дзейнасці Палаты ў апошнія гады, ключавыя мерапрыемствы, анансаваў адукацыйныя праекты БелГПП, накіраваныя на павышэнне кваліфікацыі кіраўнікоў і спецыялістаў экспартна арыентаваных прадпрыемстваў.

Начальнік юрыдычнага ўпраўлення БелГПП Віталь Вабішчэвіч на практычных прыкладах прадставіў магчымасці вырашэння праблемных сітуацый, выкліканых абставінамі непераадольнай сілы.

Кіраўнікі буйных прадпрыемстваў Віцебска і Віцебскай вобласці – ААТ «Віцебскія дываны», СТАА «Манулі Гідраўлікс Мануфактурынг Бел», ААТ «КімаБел» – падзяліліся сваім вопытам супрацоўніцтва з Беларускай гандлёва-прамысловай палатай.

Удзельнікі сходу абралі дэлегатаў XII З'езда Беларускай гандлёва-прамысловай палаты ад Віцебскай вобласці. Сход завяршыўся ўрачыстай цырымоніяй уручэння дыпломаў рэспубліканскага конкурсу «Лепшы экспарцёр 2021 года», падзяк Віцебскага аддзялення БелГПП, а таксама пасведчанняў новым членам Палаты і прадпрыемствам, уключаным у Рэестр добрасумленных партнёраў.

Чарговы XII З'езд Беларускай гандлёва-прамысловай палаты склікаецца рашэннем Савета Палаты 5 кастрычніка 2022 г. З'езд разгледзіць вынікі дзейнасці БелГПП за тры апошнія гады і вызначыць напрамкі далейшай работы.

Фота
Відэа