Аляксей Талай наведаў Беларускую гандлёва-прамысловую палату
17 красавіка 2025 г.

Госцем пасяджэння Савета Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, якое адбылося сёння, стаў Аляксей Талай, член Нацыянальнай паралімпійскай зборнай, шматразовы рэкардсмен свету і Еўропы, член Канстытуцыйнай камісіі, заснавальнік Дабрачыннага Фонду добрых спраў саюзнай прасторы Беларусі і Расіі.

Старшыня БелГПП Міхаіл Мятлікаў перадаў сертыфікат на суму 7 тыс. беларускіх рублёў на рахунак Фонду.

– Дзякуй вам за вашу ўвагу і падтрымку, за ваш уклад у дзейнасць нашай дабрачыннай грамадскай структуры. Усё больш і больш людзей падключаюцца да гэтай дзейнасці, у тым ліку стварэння ў Беларусі рэабілітацыйнага цэнтра для дзяцей, якія страцілі канечнасці, – адзначыў Аляксей Талай. – Наш дабрачынны фонд ажыццяўляе глабальную гуманітарную місію ўсяго беларускага народа на Данбасе. Больш за 5 тыс. дзяцей прыехалі з падтрымкай беларускай дзяржавы на адпачынак і рэабілітацыю ў нашу краіну Гэта дзеткі з сур'ёзнымі захворваннямі, з цяжкімі калецтвамі, з мінна-выбухнымі раненнямі. Некаторыя дзеці, атрымаўшы высокакваліфікаваную дапамогу нашых медыкаў, сталі хадзіць, многім пацярпелым удалося захаваць канечнасці.

 

Відэа