Беларускай гандлёва-прамысловай палатай сумесна з Кенійскай нацыянальнай палатай гандлю і прамысловасці пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліке Кенія арганізавана анлайн-сустрэча з прадстаўнікамі дзелавых колаў Кеніі.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня БелГПП Уладзімір Улаховіч, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Кеніі Павел Взяткин, прэзідэнт Кенійскай нацыянальнай палаты гандлю і прамысловасці Рычард Нгація, прадстаўнікі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Кенія, ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь», Інвестыцыйнага агенцтва Кеніі, больш за 50 прадстаўнікоў бізнесу дзвюх краін.
Падчас анлайн-сустрэчы разгледжаны патэнцыйныя магчымасці для пашырэння двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў аграпрамысловым сектары, харчовай прамысловасці, у вобласці інфармацыйных тэхналогій, адукаціы, а таксама перспектывы стварэння сумесных прадпрыемстваў, арганізацыі паставак беларускай сельскагаспадарчай прадукцыі ў Кенію, імпарту кенійскіх кавы, чаю, свежай садавіны і гародніны, сухафруктаў, бабовых культур. Пададзены магчымасці Кеніі як гандлёва-лагістычнага хаба для беларускага бізнесу ва Ўсходняй і Цэнтральнай Афрыцы, механізмы фінансавання экспарту беларускай тэхнікі ў краіны Афрыканскага кантынента.
У рамках мерапрыемства старшыня БелГПП Уладзімір Улаховіч і прэзідэнт Кенійскай палаты гандлю і прамысловасці Рычард Нгація падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве паміж дзвюма арганізаціямі.
З мэтай спрыяць беларускім і кенійскім прадпрыемцам у развіцці дзелавых сувязяў, пашырэнні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва БелГПП і Кенійская нацыянальная палата гандлю і прамысловасці дамовіліся супольна арганізоўваць бізнес-місіі, праводзіць выставы, кірмашы, форумы, семінары, перамовы і іншыя мерапрыемствы з удзелам бізнесу Беларусі і Кеніі, ужыццяўляць памен камерцыйнымі прапановамі, спісамі патэнцыйных партнёраў і інфармацыяй пра гандлёва-эканамічны патэнцыял дзвюх краін, супрацоўнічаць у вобласці міжнароднага арбітражу.