
18 кастрычніка ў Ташкенце (Узбекістан) пачала работу VII Міжнародная выстава UzTextileExpo Autumn 2023, якую можна назваць яркай падзеяй тэкстыльнай і моднай індустрыі.
Беларускую экспазіцыю, арганізатарам якой выступае выставачнае прадпрыемства «Белінтэрэкспа» Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, сёлета ў сталіцы Узбекістана прадстаўлялі буйныя экспарцёры нафтахімічнай галіны, уключаючы такія прадпрыемствы, як «Нафтан», «МагілёўХімвалакно» і «СветлагорскХімвалакно». Кампаніі прывезлі з сабой багаты асартымент прадукцыі, якая карыстаецца попытам ва ўзбекскіх і рэгіянальных спажыўцоў.
Удзел беларускіх кампаній на UzTextileExpo Autumn 2023 падкрэслівае важны крок у супрацоўніцтве з Узбекістанам і сусветным рынкам тэкстыльнай індустрыі.
Так, напрыклад, «Нафтан» знаёміў наведвальнікаў з акрылавымі валокнамі ўласнай вытворчасці – трывалым матэрыялам, шырока ўжывальным у тэкстыльнай прамысловасці.
«Магілёўхімвалакно» прадставіла поліэфірнае валакно для вырабу тканін, уцяпляльнікаў, сінтэпону, нятканых палотнаў. Сярод прэзентаванай прадукцыі прадпрыемства таксама значыцца поліэтылентэрэфталат (ПЭТ) – высокатрывалы пластык, які выкарыстоўваецца ў вытворчасці тары.
«СветлагорскХімвалакно» дэманстравала нятканыя матэрыялы павышанай трываласці, поліэфірныя тэкстыльныя ніткі, трыкатажныя палотны ў розных выкананнях – афарбаваныя, з эфектам лаку, адбеленыя, ворсаваныя, ціснёныя і многія іншыя.
Мерапрыемства, якое праходзіла з 18 па 20 кастрычніка, аб'яднала 183 кампаніі з Беларусі, Узбекістана, Індыі, Кітая, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана і Туркменістана.
У першыя гадзіны пасля адкрыцця выставы павільён Беларусі наведалі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан Леанід Марыніч, старшыня канцэрна «Беллегпрам» Таццяна Лугіна, намеснік старшыні Асацыяцыі «Узтекстыльпрам» Санжар Тухтаеў, дарадца старшыні «Узтекстильпром» Абдувалі Садыкаў, старшыня Асацыяцыі дызайнераў «Асіе Рамзі» Халіда Камілава, галоўны менеджэр CCPIT Чжан Янжынг, генеральны дырэктар Iteca Exhibitions Нігора Хасанава, прадстаўнікі пасольстваў Індыі і Казахстана ў Рэспубліцы Узбекістан. Высокапастаўленыя госці адзначылі якасць беларускай прадукцыі, а таксама выказалі цікавасць да далейшага развіцця супрацоўніцтва з Беларуссю.