17 лютага адбыўся сход працоўнага калектыву Мінскага аддзялення Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, у якім прыняў удзел намеснік старшыні БелГПП Дзяніс Мялешкін. Парадак дня сходу – падвядзенне вынікаў дзейнасці абласнога унітарнага прадпрыемства ў 2021 годзе і вызначэнне задач на бягучы год.
Генеральны дырэктар Мінскага аддзялення Сяргей Набешка прадставіў аб'ектыўны аналіз дзейнасці за 2021 год, падкрэсліўшы, што прадпрыемствам выкананы ўсе даведзеныя планавыя паказчыкі, захавана станоўчая дынаміка развіцця ключавых напрамкаў дзейнасці. Летась толькі ў Мінску і Мінскай вобласці новымі членамі БелГПП сталі 102 прадпрыемствы, што сведчыць аб тым, што аддзяленне ідзе ў нагу з часам, аказвае шырокі спектр запатрабаваных паслуг, садзейнічае бізнесу ў прасоўванні прадукцыі на экспарт.
Гаворачы аб стратэгіі на бягучы год, генеральны дырэктар адзначыў, што асноўная задача прадпрыемства – гэта паступальны рух наперад. «Я перакананы, што нашая ключавая мэта – гэта максімальна шырокая, якасная і аператыўная падтрымка беларускага бізнэсу, у першую чаргу членаў Палаты. Мы павінны забяспечыць зручнасць для заказчыка і бездакорнасць у аказанні нашых паслуг, падрыхтоўцы дакументаў, дапамагаць прадпрыемствам Мінска і Мінскага рэгіёну ў прасоўванні прадукцыі за мяжу», – сказаў Сяргей Набешка.
Намеснік старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Дзяніс Мялешкін у сваім выступленні адзначыў штогадовую стабільную работу Мінскага аддзялення БелГПП, якому належаць лідзіруючыя пазіцыі па выкананні ўсіх фінансава-эканамічных паказчыкаў па сістэме ў цэлым. Паводле слоў Дзяніса Мялешкіна, дасягненне такіх вынікаў магчыма дзякуючы якаснай рабоце каманды прафесіяналаў прадпрыемства.
«2022 год – гэта юбілейны год для Беларускай гандлёва-прамысловай палаты. 70 гадоў БелГПП аказвае паслугі, запатрабаваныя бізнесам, прасоўвае інтарэсы беларускіх экспартна арыентаваных прадпрыемстваў. На працягу бягучага года намаганні Палаты і яе абласных аддзяленняў будуць накіраваны на развіццё сістэмы, фарміраванне станоўчага іміджу БелГПП і пашырэнне спектра паслуг, якія аказваюцца», – падкрэсліў намеснік старшыні БелГПП.
Пасля заканчэння сходу Дзяніс Мялешкін і Сяргей Набешка падзякавалі супрацоўнікам Мінскага аддзялення БелГПП за добрасумленную працу і асабісты ўклад у развіццё прадпрыемства, уручылі ганаровыя граматы БелГПП і падзякі генеральнага дырэктара.