У мэтах пашырэння гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з Рэспублікай Узбекістан у перыяд з 11 па 15 сакавіка 2025 года Гомельскім аддзяленнем БелГПП быў арганізаваны візіт дэлегацыі беларускіх дзелавых колаў у гарады Ташкент, Самарканд, Джызак (Рэспубліка Узбекістан).
У ім прынялі ўдзел 9 прадстаўнікоў бізнэсу Рэспублікі Беларусь.
Адбыліся сустрэчы на ўзроўні абласных хакіміятаў, з кіраўніцтвам рэгіянальных ГПП Узбекістана, В2В перамовы і наведванні прадпрыемстваў. Беларуская дэлегацыя паўдзельнічала ў бізнес-мерапрыемствах міжнароднай выставы AgroWorld Uzbekistan 2025.