Беларуска-Шанхайскі бізнес-форум у рамках Нацыянальнай экспазіцыі Рэспублікі Беларусь на VI Кітайскай міжнароднай выставе імпарту
3 лістапада 2023 г

Беларусь штогод прымае ўдзел у Кітайскай міжнароднай выставе імпарту (CIIE), якая сёлета пройдзе ў Шанхаі шосты раз. Нацыянальную экспазіцыю на выставе традыцыйна суправаджае насычаная дзелавая праграма, уключаючы форумы, В2В-сустрэчы і перагаворы.

3 лістапада, напярэдадні адкрыцця беларускай экспазіцыі на CIIE, адбыўся дзелавы форум прадстаўнікоў беларускага і кітайскага бізнесу, арганізаваны Беларускай гандлёва-прамысловай палатай і Кітайскім камітэтам садзейнічання міжнароднаму гандлю Шанхая (ККСМТ Шанхая).

Бізнес-форум адкрылі старшыня ККСМТ Шанхая Жу Мінхаа, намеснік старшыні БелГПП Дзяніс Мялешкін, Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Шанхаі Андрэй Андрэеў, якія віталі ўдзельнікаў і адзначылі значныя вынікі беларуска-кітайскага ўзаемадзеяння, падкрэслілі важнасць двухбаковых дзелавых мерапрыемстваў, а таксама ўдзелу ў міжнародных выставах для ўмацавання партнёрскіх сувязяў, рэалізацыі патэнцыялу двухбаковага эканамічнага супрацоўніцтва, роста гандлю.

Дзяніс Мялешкін у сваім выступленні адзначыў значнасць павышэння статусу беларуска-кітайскіх двухбаковых адносін да ўзроўню ўсепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства, сумесна аб'яўленага лідэрамі дзвюх краін. «Эфектыўнае выкананне пастаўленых мэт будзе садзейнічаць вывядзенню двухбаковых адносін на якасна новы ўзровень, а мы, як інстытуты падтрымкі бізнесу, прыкладзем максімальныя намаганні са свайго боку для стварэння спрыяльных умоў па выбудоўванню дыялога паміж дзелавымі супольнасцямі Беларусі і Кітая», – запэўніў намеснік старшыні БелГПП.

Ён таксама прадставіў беларускую экспазіцыю на CIIE і запрасіў прысутных прадстаўнікоў кітайскага бізнесу наведаць яе.

Пасля прывітальных выступленняў увазе ўдзельнікаў форуму прадстаўлены магчымасці, прапанаваныя зонамі свабоднага гандлю Кітая, інвестыцыйны патэнцыял розных сектараў беларускай эканомікі, перавагі вядзення бізнесу ў краіне і перспектыўныя сумесныя праекты, інструменты, прапанаваныя Беларускай гандлёва-прамысловай палатай і Беларускай універсальнай таварнай біржай для ўстанаўлення двухбаковых бізнес-. кантактаў і развіцця гандлёвых адносін паміж Беларуссю і Кітаем, а таксама паспяховыя прыклады ўзаемадзеяння прадпрыемстваў дзвюх краін у харчовай і малочнай прамысловасці.

Акрамя таго, прадстаўлены экспартныя магчымасці беларускіх кампаній – удзельніц форуму і нацыянальнай экспазіцыі, адбыліся дзелавыя перагаворы паміж прадстаўнікамі дзелавых колаў.

Фота
Наверх