БелГПП і ТАА «Бізнес Івент» падпісалі мемарандум аб удзеле Беларусі ў выставе «ІНАПРОМ 2023» у якасці краіны-партнёра
10 лістапада 2022 г

Мемарандум аб намерах адносна ўдзелу Рэспублікі Беларусь у XIII міжнароднай прамысловай выставе «ІНАПРОМ 2023» у якасці краіны-партнёра падпісаны старшынёй Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаілам Мятлікавым і генеральным дырэктарам таварыства з абмежаванай адказнасцю «Бізнес Івент» (арганізатар выставы) Кацярынай Ягорычавай.

Дакумент падпісаны ў ходзе сустрэчы намесніка Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь Дзмітрыя Харытончыка з намеснікам Міністра прамысловасці і гандлю Расійскай Федэрацыі Аляксеем Груздзевым. На сустрэчы абмяркоўваліся агульныя пытанні падрыхтоўкі і арганізацыі нацыянальнай экспазіцыі Беларусі на выставе «ІНАПРОМ» у Екацярынбургу ў 2023 годзе. Адзначана, што ўдзел у якасці краіны-партнёра паслужыць дадатковым стымулам для пашырэння беларуска-расійскай прамыслова-тэхналагічнай кааперацыі.

 

Выстава «ІННАПРОМ» пройдзе 10–13 ліпеня 2023 г. у МВЦ «Екацярынбург-ЭКСПА». На выставе будуць прадстаўлены актуальныя тэхналогіі ў галіне аўтаматызацыі, вытворчасці кампанентаў, транспартнага машынабудавання, тэхналогій для гарадоў і іншых перспектыўных напрамкаў прамысловасці.

У «ІНАПРОМе» штогод прымаюць удзел больш за 600 кампаній-экспанентаў, выставу наведваюць каля 40 тысяч гасцей. Дзелавая праграма традыцыйна ўключае ў сябе больш за 100 мерапрыемстваў: круглых сталоў і дыскусій з удзелам кіраўнікоў кампаній – ключавых прамыслоўцаў, найбуйнейшых міжнародных галіновых асацыяцый і профільных дзяржаўных інстытутаў.

У 2022 годзе краінай – партнёрам «ІНАПРОМА» выступіў Казахстан, у 2021 годзе – Італія, у папярэднія гады гэты статус належыў Турцыі, Рэспубліцы Карэя, Японіі, Індыі, Кітаю.

Фота
Наверх