
«Санкцыі ці «самасанкцыі»? Форс-мажор у рамках выканання знешнеэканамічных здзелак у сферы экалогіі” – тэма выступлення намесніка старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Віталя Вабішчэвіча на дыялогавай пляцоўцы «Аб негатыўным уздзеянні аднабаковых прымусовых мер (санкцый) рацыянальнага (устойлівага) выкарыстання прыродных рэсурсаў, змякчэння наступстваў змены клімату і пераадоленні іх наступстваў», арганізаванай у рамках выставы.
«ECOLOGY ЕХРО-2025» праходзіць з 19 па 21 жніўня в Мінскім міжнародным выставачным цэнтры «БэлЭкспа».
Мэта выставы – стварэнне камунікацыйнага асяроддзя для абмеркавання інавацыйных ідэй, абмену інфармацыяй аб вытворча-тэхналагічных дасягненнях у галіне аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў, павышэння эканамічнай аддачы ад экалагічна дружалюбных тэхналогій за кошт комплекснага падыходу па іх укараненні і выкарыстанні. Таксама гэта шырокамаштабная дэманстрацыя высокатэхналагічных, інавацыйных распрацовак і гатовых рашэнняў.