БелГПП прыняла ўдзел у навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці–2021»
23 снежня 2022 г

Беларуская гандлёва-прамысловая палата прыняла ўдзел у навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці», якая праходзіць у Беларусі з 14 снежня 2021 г. па 14 студзеня 2022 г.

У рамках акцыі БелГПП набыла для вучняў спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы № 14 для дзяцей з парушэннем слыху г. Мінска спартыўны інвентар. Начальнік упраўлення інфармацыйнага забеспячэння БелГПП Валянціна Авакумава наведала навагодні ранішнік у школе і павіншавала вучняў з надыходзячымі святамі.

Удзел у акцыі таксама бяруць усе абласныя унітарныя прадпрыемствы Палаты.

Фота
Відэа