
З 5 па 8 красавіка адбыўся візіт дэлегацыі Брэсцкай вобласці ў г.Казань на чале са старшынёй Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Пятром Пархомчыкам.
8 красавіка на пляцоўцы Гандлёва-прамысловай палаты Рэспублікі Татарстан адбыўся бізнес-форум “Брэсцкая вобласць - Рэспубліка Татарстан”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел 11 прамысловых прадпрыемстваў Брэстчыны, а таксама звыш 80 кампаній Татарстана.
Удзельнікаў форуму прывітаў старшыня ГПП РТ Шаміль Агееў: “Цяпер нам асабліва важна, каб нашыя кампаніі ўзаемадзейнічалі з Рэспублікай Беларусь. Падобныя мерапрыемствы дапамагаюць устанавіць добрыя кантакты для далейшага супрацоўніцтва”.
Намеснік старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Міхаіл Бацэнка падчас свайго выступлення прадставіў дэлегацыю дзелавых колаў Брэсцкай вобласці і падкрэсліў, што ў склад дэлегацыі ўвайшлі ключавыя прамысловыя прадпрыемствы Брэсцкай вобласці, зацікаўленыя ў выхадзе на рынак Татарстана.
Герман Лернер, намеснік міністра прамысловасці і гандлю Рэспублікі Татарстан, вітаючы ўдзельнікаў, адзначыў: “Для нас Рэспубліка Беларусь – брацкі народ, мы ўзаемадзейнічаем дастаткова даўно і вельмі паспяхова. Беларусь уваходзіць у першую дзясятку краін па тавараабароце з Рэспублікай Татарстан, але, на жаль, раней тавараабарот быў большы. Хацелася б павялічваць яго такімі мерапрыемствамі і такімі дэлегацыямі. Паспяховую кааперацыю трэба выбудоўваць менавіта прамымі кантактамі”.
На палях бізнес-форуму адбыліся двухбаковыя В2В-перамовы, а таксама падпісаны шэраг пагадненняў аб супрацоўніцтве паміж Адміністрацыяй СЭЗ “Брэст” і АТ “Інавацыйны індустрыяльны парк - Тэхнапарк у сферы высокіх тэхналогій “Тэхнаполіс “Хімград”. Былі падпісаны Мемарандум па выкарыстанні інавацыйных матэрыялаў дарожнай разметкі “Экватар PRO 40” і “Страла PRO 40” ААТ “Аляксееўскдарбуд” і ТАА “СТіМ-Казань” на аўтадарогах Рэспублікі Татарстан, а таксама дагавор пастаўкі паміж ААТ “Савушкін прадукт” і ТАА Гандлёва-лагістычная кампанія “Тры кіты”.
У рамках візіту беларуская дэлегацыя правяла сустрэчу з Раісам Рэспублікі Татарстан Рустамам Мініханавым, а таксама наведала найбуйнейшыя прадпрыемствы рэспублікі: ПАТ “КАМАЗ”, ААТ “Зеленадольскі завод імя А.М.Горкага”, Казанскі авіяцыйны завод ім. С.П. Гарбунова, АТ “Казанскі верталётны завод”, Фермерская гаспадарка “Рамаеўскае” і інш.