
11 студзеня на міжнароднай выставе-форуме «Расія», якая працуе на ВДНГ у Маскве, адкрыліся Дні Брэсцкай вобласці.
У афіцыйнай цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіл Мясніковіч, Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Дзмітрый Крутой, намеснікі губернатараў шэрагу рэгіёнаў Расіі, прадстаўнікі культурнай і дзелавой эліты дзвюх краін.
Патэнцыял Брэстчыны будзе прадстаўлены ў беларускім павільёне да 29 студзеня. Госці змогуць пазнаёміцца з эканамічным, прамысловым, культурным і турыстычным патэнцыялам вобласці, нацыянальнымі традыцыямі. Асобныя экспазіцыі прадстаўляюць Нацыянальны парк «Белавежская пушча», мемарыяльны комплекс » Брэсцкая крэпасць-герой», свабодная эканамічная зона «Брэст». Свой стэнд ёсць у горада Брэста, аформлены Спартыўна-Турыстычная і сельскагаспадарчая лакацыі. Акрамя таго, увазе гасцей прадстаўлена інфармацыя аб дзейнасці і прапановах Брэсцкага навукова-тэхнічнага парку.
Сельскагаспадарчая галіна – гонар Брэстчыны, таму менавіта на ёй зроблены адзін з акцэнтаў. Наведвальнікам прэзентуюць дасягненні аграрыяў і лепшыя прадукты вытворцаў рэгіёну.
Прамысловы патэнцыял рэгіёну паказаны праз прадпрыемствы свабоднай эканамічнай зоны «Брэст». На стэндзе размешчаны макеты найбуйнейшых прадпрыемстваў-рэзідэнтаў СЭЗ па розных галінах: будаўнічыя матэрыялы, адзенне, мэбля, прадукты харчавання, бытавая тэхніка.
Праграмай дзён Брэсцкай вобласці прадугледжаны прэзентацыі эканамічнага, навукова-тэхнічнага, турыстычнага і гісторыка-культурнага патэнцыялу Брэстчыны, а таксама арганізацыя перагаворных пляцовак для прадстаўнікоў бізнесу Брэсцкай вобласці і расійскіх рэгіёнаў з мэтай ўстанаўлення прамых дзелавых кантактаў.
У дзень адкрыцця Дзён Брэстчыны на ВДНГ адбылася сустрэча генеральнага дырэктара Брэсцкага аддзялення БелГПП Валерыя Лабуна з прадстаўніком Беларускай гандлёва-прамысловай палаты ў Свярдлоўскай вобласці РФ Іванам Булавіным. На сустрэчы разгледжаны планы работы па лініі ГПП на 2024 год, перспектыўныя напрамкі для пашырэння кантактаў бізнес-колаў.