Экспазіцыя Беларусі на міжнароднай выставе «Газ. Нафта. Тэхналогіі» ва Уфе
30 мая 2022 г

Экспазіцыя Рэспублікі Беларусь быда прадстаўлена на 30-й Юбілейнай міжнароднай выставе-форуме «Газ. Нафта. Тэхналогіі», якая адкрылася ва Ўфе 24 мая. У экспазіцыі прынялі удзел дзевяць буйных прадпрыемстваў, канцэрнаў і навуковых арганізацый нафтахімічнай галіны.

Арганізатарам экспазіцыі выступіла выставачнае прадпрыемства «Белінтэрэкспа» Беларускай гандлёва-прамысловай палаты. Экспазіцыя арганізавана пры падтрымцы аддзялення Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі ва Уфе.

Беларускі павільён наведалі Прэм'ер-міністр Урада Рэспублікі Башкартастан Андрэй Назараў, Паўнамоцны прадстаўнік Рэспублікі Башкартастан пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі – намеснік Прэм'ер-міністра Урада Рэспублікі Башкартастан Сяргей Грэкаў, саветнік – кіраўнік аддзялення Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі ва Уфе. Экспазіцыю прадстаўляў намеснік старшыні канцэрна «Белнафтахім» Уладзімір Сізоў.

У рамках экспазіцыі навінкі і перадавыя распрацоўкі ў нафтахімічнай прамысловасці дэманстравалі падведамасныя прадпрыемствы канцэрна «Белнафтахім»: «Белнафтахім-РАС», «Белшына», «Гродна Азот», Завод горнага воску, «Лакафарба», Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод, «Полацк-Шкловалакно» , «Сейсматэхніка». У ліку прадстаўленых відаў прадукцыі – шыны, азотныя ўгнаенні, грунтоўкі, эмалі, бензіны, дызельнае паліва, нафтавыя бітумы, паліўныя газы, шкловалакно, нафтапрамысловае і геафізічнае абсталяванне. Сярод унікальных пазіцый – фталевы ангідрыд, які адпавядае еўрапейскім стандартам, ад завода «Лакафарба», адзінага вытворцы гэтай прадукцыі ў Беларусі.

Фота
Наверх