Нацыянальная экспазіцыя Рэспублікі Беларусь прадстаўлена на 27-й міжнароднай выставе Ulaanbaatar Partnership, якая праходзіць 22–25 верасня ва Улан-Батары. У экспазіцыі удзельнічаюць прадпрыемствы харчовай прамысловасці, машынабудавання, фармацэўтыкі і навуковыя арганізацыі – яны прапануюць мангольскім спажывальнікам сваю лепшую прадукцыю, у тым ліку навінкі вытворчасці.
Арганізатар экспазіцыі – Беларуская гандлёва-прамысловая палата, выставачны аператар – выставачнае прадпрыемства «Белінтэрэкспа» БелГПП. Экспазіцыя праводзіцца пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Манголіі.
У адкрыцці выставы Ulaanbaatar Partnership прынялі ўдзел прэзідэнт Нацыянальнай гандлёва-прамысловай палаты Манголіі Амартуўшын А., намеснік мэра Улан-Батара Тумуртумуу З., Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Манголіі Дзмітрый Гарэлік.
У ліку ўдзельнікаў нацыянальнай экспазіцыі Рэспублікі Беларусь на выставе Ulaanbaatar Partnership – прадпрыемствы канцэрна «Белдзяржхарчпрам»: «Белсолад», Віцебскі лікёра-гарэлачны завод «Прыдзвінне», Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод, кандытарскія фабрыкі «Камунарка», «Чырвоны харчавік», «Спартак», холдынг «МІНСК КРЫШТАЛЬ», а таксама «Бабулін гладыш», Гродзенскі мясакамбінат, Лідскі малочна-кансервавы камбінат, Слуцкі сыраробны камбінат.
Холдынг «Белфармпрам» у экспазіцыі прадстаўляюць «Белмедпрэпараты», Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў і «Мінскінтэркапс»; Міністэрства прамысловасці – «Бабруйскаграмаш», «Гомсельмаш», Мінскі аўтамабільны завод, Мінскі электратэхнічны завод ім. В.І. Казлова і БЕЛАЗ; Нацыянальную акадэмію навук Беларусі – Інстытут мяса-малочнай прамысловасці, Навукова-практычны цэнтр па жывёлагадоўлі, НВА «Цэнтр», Цэнтр сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў.
Напярэдадні выставы ўдзельнікі беларускай экспазіцыі (прадстаўнікі канцэрна «Белдзяржхарчпрам» і прадпрыемстваў мясамалочнай галіны) правялі сустрэчу з кіраўніцтвам буйнейшай гандлёвай кампаніі Манголіі Nomin United, наведалі ўнівермаг гэтай сеткі. Таксама адбылася сустрэча членаў дэлегацыі з першым намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргеем Алейнікам і Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Манголіі Дзмітрыем Гарэлікам, на якой абмеркаваны асаблівасці і ўмовы прасоўвання беларускіх тавараў на мангольскі рынак.