
Экспазіцыя беларускіх вытворцаў прадстаўлена на 25-й юбілейнай міжнароднай выставе хімічнай прамысловасці і навукі «ХІМІЯ», якая праходзіць з 31 кастрычніка па 3 лістапада ў Маскве. Экспазіцыя арганізавана выставачным прадпрыемствам «Белінтэрэкспа» Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.
У мерапрыемстве прымаюць удзел шэсць прадпрыемстваў нафтахімічнай галіны: ААТ «Завод горнага воску», ААТ «Гродна Азот», ААТ «Нафтан», ААТ «Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод», ААТ «Лакафарба», ААТ «СветлагорскХімвалакно», якія прадстаўляюць сваю лепшую прадукцыю і паслугі, а таксама навінкі вытворчасці.
Міжнародная выстава хімічнай прамысловасці і навукі «ХІМІЯ» – адна з найбольш прэстыжных у сваёй галіне. У 2022 годзе на выставе прадстаўлены наступныя тэматычныя раздзелы: «Зялёная хімія», «Індустрыя пластмас», «Хіммаш. Помпы», «Хім-Лаб-Аналіт», «Паслугі», «Салон абароны ад карозіі «КОРРУС», «Хімія. Нафтагазахімія», «Інавацыі і сучасныя матэрыялы», Startup ChemZone, «Аўтаматызацыя і цыфравізацыя вытворчасці». У выставе бяруць удзел больш за 200 экспанентаў з 12 краін.
У рамках выставы пройдзе X Маскоўскі міжнародны хімічны форум. Плануецца, што беларускія экспаненты прымуць удзел у яго шырокай дзелавой праграме: круглых сталах, навукова-практычных канферэнцыях, дыскусіях, сесіях і семінарах.