Экспазіцыя Made in Belarus на выстаўцы «ХІМІЯ-2021» у Маскве
26 кастрычніка 2021 г

Экспазіцыя беларускіх вытворцаў Made in Belarus прадстаўлена на 24 міжнароднай выстаўцы хімічнай прамысловасці і навукі «ХІМІЯ-2021», якая адкрылася 26 кастрычніка ў Маскве.

Экспазіцыя арганізавана выставачным прадпрыемствам «Белінтэрэкспа» Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

У мерапрыемстве ўдзельнічаюць восем кампаній нафтахімічнага сектара Беларусі: «СветлагорскХімвалакно», «Гродна Азот» і яго філіял – Завод «Хімвалакно», Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод, Завод горнага воску, «Магілёўхімвалакно», «Нафтан», «Лакафарба», якія дэманструюць свае лепшыя тавары і паслугі, а таксама навінкі вытворчасці.

Міжнародная выстаўка хімічнай прамысловасці і навукі «ХІМІЯ» – адна з найбольш прэстыжных у сваёй галіне. У 2021 годзе на выстаўцы прадстаўлены наступныя тэматычныя раздзелы: «Зялёная хімія», «Індустрыя пластмас», «Хіммаш. Помпы», «Хім-Лаб-Аналіт», «Паслугі», «Салон абароны ад карозіі «КОРРУС», «Нафтагазахімія», «Інавацыі і сучасныя матэрыялы», Startup ChemZone, «Аўтаматызацыя і цыфравізацыя вытворчасці».

У рамках выстаўкі пройдзе ІХ Маскоўскі міжнародны хімічны форум. Плануецца, што беларускія экспаненты прымуць удзел у яго шырокай дзелавой праграме: круглых сталах, навукова-практычных канферэнцыях, дыскусіях, сесіях і семінарах шырокай тэматыкі: ад біятэхналогій і галіновай лагістыкі да кадравага патэнцыялу сферы і арктычнай хіміі.

Фота
Наверх