
Экспазіцыя беларускіх вытворцаў Made in Belarus прадстаўлена на 27-й Казахстанскай міжнароднай выстаўцы «Нафта і газ» (KIOGE), якая адкрылася 5 кастрычніка ў Нур-Султане.
Арганізатар экспазіцыі Made in Belarus – выставачнае ўнітарнае прадпрыемства «Белінтэрэкспа» Беларускай гандлёва-прамысловай палаты. Мерапрыемства праводзіцца пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан.
У рамках экспазіцыі навінкі і перадавыя распрацоўкі ў нафтахімічнай прамысловасці дэманструюць шэсць беларускіх прадпрыемстваў: Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод, «Магілёўхімвалакно», «Нафтан», «СветлагорскХімвалакно», ААТ «Сейсматэхніка», а таксама ТАА «Беларуская Шына» – афіцыйны прадстаўнік ААТ «Белшына» на тэрыторыі Казахстана. Сярод прадстаўленых узораў прадукцыі – шыны, поліэфірнае валакно, бензін і паліва, нятканыя матэрыялы для вырабаў медыцынскага прызначэння, а таксама абсталяванне для бурэння і рамонту свідравін.
Выстаўка KIOGE прадоўжыць работу да 7 кастрычніка.