Экспазіцыя Made in Belarus на выставе Armenia Expo у Ерэване
19 верасня 2022 г

Экспазіцыя Made in Belarus была прадстаўлена на 21 універсальным міжнародным гандлёва-прамысловым выставачным форуме Armenia Expo – 2022, які праходзіў 16–18 верасня ў Ерэване. У экспазіцыі прынялі ўдзел 19 беларускіх прадпрыемстваў розных сфер дзейнасці, якія прэзентавалі армянскім спажыўцам сваю найлепшую прадукцыю і навінкі вытворчасці.

У адкрыцці беларускага павільёна прынялі ўдзел старшыня канцэрна «Белдзяржхарчпрам» Алег Жыдкоў, саветнік Амбасады Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія Інэса Караткевіч.

Экспазіцыя Made in Belarus адрознівалася разнастайнасцю прадстаўленай прадукцыі – ад прадуктаў харчавання да прамысловых тавараў і навуковых распрацовак.

Цэнтральнае месца ў беларускім павільёне займалі прадпрыемствы Беларускага дзяржаўнага канцэрна харчовай прамысловасці «Белдзяржхарчапрам»: кандытарскія фабрыкі «Камунарка», «Чырвоны харчавік», «Спартак», «малочная» кампанія «Бабулін гладыш», вытворца піваварнага соладу «Белсолад», холдынг «МІНСК-КРЫШТАЛЬ», Мінскі маргарынавы завод і Слуцкі цукрарафінадны камбінат.

Таксама ў экспазіцыі былі прадстаўлены Гродзенскі мясакамбінат, Калінкавіцкі малочны камбінат, «КімаБел», Кавальскі завод цяжкіх штамповак, «Лідахлебапрадукт», Мінскі камбінат хлебапрадуктаў, «Мінскае племпрадпрыемства», Мазырскі спіртагарэлачны завод, «Ольса», Смаргонскі камбінат хлебапрадуктаў.

Напярэдадні выставы Armenia Expo удзельнікі беларускай экспазіцыі правялі ў Ерэване сустрэчу-кансультацыю з прадстаўнікамі Пасольства Беларусі ў Арменіі, а таксама наведалі супермаркеты гандлёвых сетак VAS Group і «Ерэван Сіці». Прадстаўнікі кампаніі VAS Group выказалі зацікаўленасць у пастаўках мяса птушкі і малочнай прадукцыі з Беларусі. З прадстаўнікамі кампаніі «Ерэван Сіці» былі абмеркаваны магчымасці супрацоўніцтва ў сегменце кандытарскіх вырабаў.

Арганізатар экспазіцыі Беларусі на міжнароднай выставе Armenia Expo у Ерэване – выставачнае прадпрыемства «Белінтэрэкспа» Беларускай гандлёва-прамысловай палаты. Экспазіцыя арганізавана пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія.

Фота
Відэа