Экспазіцыя Belarus. The Taste of Nature на міжнароднай выставе DJAZAGRO у Алжыры
23 красавіка 2024 г

Выставачным прадпрыемствам «Белінтэрэкспа» Беларускай гандлёва-прамысловай палаты арганізавана экспазіцыя беларускіх вытворцаў Belarus. The Taste of Nature на міжнароднай выставе харчовай прамысловасці DJAZAGRO, якая праходзіць 22–25 красавіка ў горадзе Алжыры Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі.

Беларуская экспазіцыя прадстаўляе шырокую лінейку тавараў і паслуг з улікам спецыфікі афрыканскага рэгіёну.

Сярод беларускіх кампаній – удзельнікаў DJAZAGRO-2024 вядомыя айчынныя прадпрыемствы харчовай прамысловасці: ААТ «Бабуліна крынка», Ваўкавыскае ААТ «Беллакт», Лідскі малочна-кансервавы камбінат, Салігорская птушкафабрыка.

У рамках экспазіцыі прадстаўлена буйнейшая спотавая біржа Усходняй Еўропы і адзіная таварная біржа ў Рэспубліцы Беларусь – ААТ «Беларуская універсальная таварная біржа».

Насычаны дзелавы тыдзень на міжнародным выставачным форуме DJAZAGRO уключае бізнес-сустрэчы і работу перагаворных пляцовак з замежнымі партнёрамі.

Фота
Відэа