Экспазіцыя Belarus. The Taste of Nature на міжнароднай выставе Gulfood 2024 у Дубаі
19 лютага 2024 г

Больш за 5000 тысяч удзельнікаў са 127 краін аб'яднала найбуйнейшая міжнародная выстава прадуктаў харчавання і напояў Gulfood 2024. З 19 па 23 лютага ў Дубаі (ААЭ) вядучыя сусветныя брэнды прэзентуюць папулярную прадукцыю і актуальныя навінкі. Сярод удзельнікаў міжнароднага форуму – прадстаўнічая каманда беларускіх кампаній.

Пры падтрымцы нацыянальнага аператара выставачнай кампаніі «Белінтэрэкспа» Беларускай гандлёва-прамысловай палаты на выставе арганізавана работа спецыялізаванай экспазіцыі Belarus. The Taste of Nature, якая дазваляе наведвальнікам ацаніць якасную прадукцыю Рэспублікі Беларусь.

Шырока прадстаўлены ў рамках экспазіцыі вытворцы малочнай прадукцыі: кампанія «Савушкін прадукт», Мінскі малочны завод № 1, Лідскі малочна-кансервавы камбінат, ААТ «Малочны Мір», Ваўкавыскае ААТ «Беллакт», ААТ «Рагачоўскі МКК» і яго філіял Калінкавіцкі малочны камбінат, а таксама Слуцкі сыраробны камбінат. Прадпрыемствы дэманструюць вялікі асартымент натуральных прадуктаў, у тым ліку з сухога малака, сыры і дэсерты. У ліку прадстаўленых навінак – безлактозныя лінейкі, сухія малочныя прадукты, вырабленыя з ужываннем перадавых тэхналогій, пірожныя з паніжаным утрыманнем тлушчу і цукру, элітныя сыры і іншыя.

ААТ «Лідахлебапрадукт» і Смаргонскі камбінат хлебапрадуктаў прэзентуюць асартымент пшанічнай і жытняй мукі, макаронныя вырабы, мучныя паўфабрыкаты, муку з мікранізаванага збожжа жыта і пшаніцы, шматкі маментальнага прыгатавання, а таксама навінкі.

ААТ «Слонімскі мясакамбінат» экспануе мяса ялавічыны, каўбасныя вырабы, кансервы мясныя і мясараслінныя. ТДА «фірма ABC» прадстаўляе сокі і нектары, фруктовую кансервацыю, соусы, курынае яйка, а таксама лінейку фруктовых дэсертаў без цукру, бярозавы сок.

На выставе прадстаўлены прадуктовы стэнд мультыкатэгорыйнага вытворцы – кампаніі BREMOR.

Тэхнічныя і лагістычныя рашэнні імпарту гандлёвых марак у Рэспубліку Беларусь прадстаўлены на стэндзе прыватнага прадпрыемства «Бурштат».

У ходзе міжнароднага форуму беларускай дэлегацыяй запланаваны серыі B2B-сустрэч і перагавораў з замежнымі партнёрамі.

Фота
Відэа