Экспазіцыя Belarus. The Taste of Nature на выставе Food Africa Cairo
5 снежня 2022 г

Экспазіцыя Belarus. The Taste of Nature прадстаўлена на найбуйнейшай у Паўночнай Афрыцы штогадовай харчовай выставе Food Africa Cairo, якая стартавала 5 снежня ў Каіры на пляцоўцы Егіпецкага міжнароднага выставачнага цэнтра.

Экспазіцыя арганізавана выставачным унітарным прадпрыемствам «Белінтэрэкспа» Беларускай гандлёва-прамысловай палаты пры ўдзеле Пасольства Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет.

Беларусь удзельнічае ў выставе Food Africa Cairo чацвёрты раз. У рамках экспазіцыі 14 беларускіх прадпрыемстваў прэзентуюць шырокі спектр малочнай, мясной, крухмальнай прадукцыі, а таксама выпечкі.

Сваю прадукцыю замежным наведвальнікам выставы дэманструюць прадпрыемствы холдынгу «Гроднамясамалпрам» (Ваўкавыскае ААТ «Беллакт», ААТ «Малочны свет», Лідскі малочна-кансервавы камбінат і яго філіял Смаргонскія малочныя прадукты, Рагозніцкі крухмальны завод, Ваўкавыскі і Слонімскі мясакамбінаты), а таксама Смаргонскі камбінат хлебапрадуктаў, ТАА «Праймілк», ААТ «Лідахлебапрадукт», Слуцкі сыраробны камбінат і ААТ «Мінскі малочны завод нумар 1 – кіруючая кампанія холдынгу «Першы малочны».

Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця экспазіцыі Belarus. The Taste of Nature і афіцыйным абходзе беларускага стэнда прынялі ўдзел Міністр унутранага гандлю і забеспячэння Арабскай Рэспублікі Егіпет Алі аль-Масельхі, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Егіпце Сяргей Цярэнцьеў, старшыня IFP Group (кампанія – арганізатар выставы) Альберт Аоўн, дырэктар УП «Белінтэрэкспа» БелГПП Наталля Кураш, кіраўнікі прадстаўленых на стэндзе беларускіх прадпрыемстваў.

Для беларускіх экспанентаў запланавана насычаная дзелавая праграма, якая ўключае прэзентацыі, В2В-сустрэчы і перагаворы з егіпецкімі дзелавымі коламі.

Фота
Наверх