
Экспазіцыя Гродзенскай вобласці была прадстаўлена на XXXIII міжнароднай спецыялізаванай выставе «АграКомплекс», якая адбылася ў г. Уфе (Рэспубліка Башкартастан, Расія) 21-24 сакавіка 2023 года.
Калектыўным арганізатарам экспазіцыі выступіла Гродзенскае аддзяленне БелГПП.
Удзел у экспазіцыі прынялі ААТ «Малочны Мiр», Ваўкавыскае ААТ «Беллакт», ААТ «Ваўкавыскі мясакамбінат», ТАА «Праймілк», ГК «Тэхмаш», ТАА «Біякам Тэхналогія», а таксама прадпрыемствы ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «ГроднаАблсельгастэхніка».
Экспазіцыю Гродзенскай вобласці наведалі Кіраўнік Рэспублікі Башкартастан Радзiй Хабіраў, Прэм'ер-міністр Рэспублікі Башкартастан Андрэй Назараў, намеснік Міністра сельскай гаспадаркі Расійскай Федэрацыі Андрэй Разін, а таксама міністры сельскай гаспадаркі рэгіёнаў Прыволжскай федэральнай акругі Расіі.
Падчас мерапрыемстваў выставы прадстаўнікі бізнесу Гродзенскай вобласці правялі дзелавыя перагаворы з патэнцыяльнымі замежнымі партнёрамі, у тым ліку з расійскімі федэральнымі і рэгіянальнымі гандлёвымі сеткамі, прынялі ўдзел у спецыялізаваных панэльных дыскусіях і «круглых сталах», а таксама арганізавалі дэгустацыю прадукцыі прадпрыемстваў беларускага рэгіёну.