Экспазіцыя Made in Belarus на міжнароднай выставе FILDA у Анголе
24 ліпеня 2024 г

Беларускія прадпрыемствы прымаюць удзел у міжнароднай шматгаліновай выставе FILDA, якая праходзіць з 23 па 28 ліпеня ў г. Луанда Рэспублікі Ангола.

Экспазіцыя Made in Belarus на выставе арганізавана унітарным прадпрыемствам «Белінтэрэкспа» Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

FILDA праходзіць штогод і з'яўляецца важнай падзеяй у эканамічным жыцці Паўднёвай Афрыкі. Выстаўка з'яўляецца шматгаліновым праектам і разлічана на шырокі спектр экспанентаў.

Сярод першых афіцыйных прадстаўнікоў, якія наведалі экспазіцыю Made in Belarus на выставе ў рамках прэзентацыйнага паказу, – дэлегацыя Рэспублікі Ангола, якую ўзначаліў Міністр прамысловасці і гандлю Руі Мігуенс дэ Алівейра. Таксама з беларускай прадукцыяй азнаёміўся Ганаровы консул Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Ангола Жаао Карлас Азеведа Вентура.

Беларускія прадпрыемствы адкрываюць новыя напрамкі для экспарту прадукцыі і фарміравання партнёрскіх кейсаў на рынку Анголы і рэгіёну, аб чым сведчыць шырокі асартымент прадстаўленай у рамках экспазіцыі Made in Belarus прадукцыі.

Яшчэ да пачатку выставы арганізатарамі ўдзелена асаблівая ўвага да ўдзелу ў рамках беларускай экспазіцыі флагмана айчыннага машынабудавання ААТ «БЕЛАЗ – кіруючая кампанія холдынгу «БЕЛАЗ-Холдынг» і яго гандлёвым прадстаўнікам, паколькі тэхніка ад знакамітага айчыннага завода праверана часам на горнарудных кар'ерах Анголы.

Сярод прадстаўленых беларускіх тавараў – прадукцыя ТАА «ЧЭФІ» – вядучага вытворцы вырабаў медыцынскага прызначэння для аказання першай дапамогі пры надзвычайных сітуацыях, у медыцыне катастроф, тактычнай медыцыне.

ТАА «Белдэкоркасметыкс» на выставе FILDA прэзентуе тавары для прыгажосці – лінейку беларускага брэнда дэкаратыўнай і доглядавай касметыкі LiLo.

У ліку разыначак беларускай экспазіцыі Made in Belarus – экспанаваная прадукцыя прадстаўнікоў айчыннай харчовай прамысловасці.

Так, на выставе FILDA асартыментную лінейку прадукцыі прадстаўляе прадпрыемства «Лідахлебапрадукт», якое з'яўляецца вядучым вытворцам мукамольнай, макароннай і кармавой прадукцыі.

У рамках экспазіцыі Made in Belarus прапанаваны шырокі пералік тавараў і прадуктовых рашэнняў ад аднаго з найбуйнейшых беларускіх вытворцаў мукамольна-збожжавай, кармавой і маслатлушчавай прадукцыі – унітарнага вытворчага прадпрыемства «Смаргонскі камбінат хлебапрадуктаў».

У ходзе правядзення выставы FILDA арганізатарамі запланавана серыя дзелавых сустрэч і перагавораў з замежнымі партнёрамі і прадстаўнікамі бізнес-колаў Анголы і рэгіёну.

«Удзел беларускіх вытворцаў у міжнароднай шматгаліновай выстаўцы FILDA з'яўляецца пацвярджэннем дзелавой цікавасці з боку бізнес-супольнасці нашай краіны, у тым ліку ў частцы гандлёвай прысутнасці ў Рэспубліцы Ангола і далейшага ўзаемадзеяння з замежнымі партнёрамі», – адзначыла дырэктар унітарнага прадпрыемства «Белінтэрэкспа» БелГПП Наталля Кураш.

Фота
Відэа