
Экспазіцыя Made in Belarus прадстаўлена на найбуйнейшай у Цэнтральнай Азіі спецыялізаванай харчовай выставе FoodExpo Qazaqstan 2022, якая праходзіць з 2 па 4 лістапада ў Алматы і аб'ядноўвае лідэраў харчовай прамысловасці, якія прэзентуюць лепшыя вырабы і навінкі – ад вытворчых ліній і абсталявання да шырокага асартыменту прадуктаў.
Арганізатар экспазіцыі Made in Belarus – выставачнае прадпрыемства «Белінтэрэкспа» Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.
У беларускай экспазіцыі прымаюць удзел шэсць беларускіх вытворцаў мясной, малочнай прадукцыі, вырабаў з птушкі: ААТ «Гродзенскі мясакамбінат», холдынг «Магілёўскі мясакамбінат», ТАА «Вялес-Міт», ААТ «Салігорская птушкафабрыка», дзяржаўнае прадпрыемства «Малочны гасцінец» і ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат».
Беларускія ўдзельнікі прэзентуюць гасцям выставы і патэнцыйным партнёрам натуральныя мясныя вырабы і каўбасы, дэлікатэсы прэміум-класа, сельскагаспадарчыя і экапрадукты, прэміяльныя лінейкі малочнай прадукцыі, якія характарызуюцца вытанчаным густам і высокай якасцю.
У рамках выставы пройдуць спадарожныя мерапрыемствы з магчымасцю ўстанавіць дзелавыя кантакты.