Экспазіцыя беларускіх вытворцаў Made in Belarus, арганізаваная унітарным прадпрыемствам «Белінтэрэкспа» Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, ужо традыцыйна прадстаўлена ў рамках міжнароднай выставы сельскай гаспадаркі, харчовай прамысловасці, вытворчасці прадуктаў харчавання і тэхналогій AGRO FOOD DRINK TECH EXPO 2024, якая праходзіць з 29 лістапада 1 снежня ў Тбілісі.
Экспазіцыйны форум AGRO FOOD DRINK TECH EXPO уваходзіць у тройку найбуйнейшых выставачных мерапрыемстваў у рэгіёне Каўказа ў сферы сельскай гаспадаркі і харчавання. Выстава аб'ядноўвае каля 70 буйных галіновых прадстаўнікоў з Грузіі, Беларусі, Турцыі, Ірана і Італіі.
У беларускай экспазіцыі на выставе AGRO FOOD DRINK TECH EXPO 2024 прадстаўлены вядомыя брэнды і флагманамі галіны, буйнейшыя прадпрыемствы канцэрна харчовай прамысловасці «Белдзяржхарчпрам» і холдынгу «Канцэрн Брэстмясамалпрам»: СП ААТ «Спартак», ААТ «Кандытарская фабрыка «Слодыч», ТАА «Чырвоны харчавік», ААТ «Лідахарчканцэнтраты», Слонімскі мясакамбінат, Слуцкі мясакамбінат, Пінскі мясакамбінат, Лунінецкі малочны завод, Верхнядзвінскі масласырзавод, Брэсцкі мясакамбінат, Кобрынскі масларобна-сыраробны завод, Бярозаўскі мясакансервавы камбінат.
Экспаненты прэзентуюць наведвальнікам выставы шырокі спектр кандытарскай прадукцыі, спецый і прадуктаў хуткага прыгатавання, мясной і малочнай прадукцыі.
Выстава AGRO FOOD DRINK TECH EXPO 2024 – ключавая рэгіянальная пляцоўка для абмену вопытам у сферы вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі харчовай прамысловасці, прасоўвання і пазіцыянавання беларускіх тавараў на рынку Грузіі.