Экспазіцыя Made in Belarus на выставе «ІННАПРОМ. Цэнтральная Азія» ў Ташкенце
26 красавіка 2023 г

У сталіцы Узбекістана адбыўся найбуйнейшы ў СНД прамысловы выставачны форум «ІННАПРОМ. Цэнтральная Азія», яскравай падзеяй якога стала экспазіцыя Made in Belarus, арганізаваная выставачным унітарным прадпрыемствам «Белінтэрэкспа» Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

У гэтым годзе ўдзел у выставе прынялі прыкладна 300 кампаній. Беларусь – адзін з ключавых удзельнікаў мерапрыемства і ў гэтым годзе прадставіла найноўшыя распрацоўкі ў галіне машынабудавання, металургіі, інтэлектуальных тэхналогій і іншых прамысловых сферах. Беларускія кампаніі ўжо маюць паспяховы вопыт работы на рынку Узбекістана і гатовы да далейшага пашырэння сваіх бізнес-адносін.

Арганізатарамі выставы, якая прайшла з 24 па 26 красавіка, выступілі Міністэрства прамысловасці і гандлю Расійскай Федэрацыі і Міністэрства інвестыцый і знешняга гандлю Рэспублікі Узбекістан. У дзень афіцыйнага адкрыцця выстаўкі – 25 красавіка – экспазіцыю беларускіх вытворцаў Made in Belarus наведалі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан Леанід Марыніч, намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Узбекістан Жамшыд Хаджаеў, Міністр інвестыцый, прамысловасці і гандлю Рэспублікі Узбекстан – Міністр прамысловасці і гандлю Расійскай Федэрацыі Дзяніс Мантураў, Намеснік Міністра прамысловасці і гандлю Расійскай Федэрацыі Аляксей Груздзеў і іншыя.

Сярод удзельнікаў беларускай экспазіцыі на «ІНАПРОМ. Цэнтральная Азія» – вядучыя прадпрыемствы прамысловасці, навукова-адукацыйныя ўстановы, кожнае з якіх прадставіла на выставе свае ўнікальныя прадукты і тэхналогіі, дэманструючы патэнцыял і магчымасці для супрацоўніцтва і прасоўвання прадукцыі, навукова-тэхнічных распрацовак і паслуг.

Па выніках работы экспазіцыі Made in Belarus беларускімі вытворцамі падпісаны пагадненні з замежнымі партнёрамі, а сама экспазіцыя выклікала вялікую цікавасць у наведвальнікаў.

В числе участников белорусской экспозиции на «ИННОПРОМ. Центральная Азия» – ведущие предприятия промышленности, научно-образовательные учреждения, каждое из которых представило на выставке свои уникальные продукты и технологии, демонстрируя потенциал и возможности для сотрудничества и продвижения производимой продукции, научно-технических разработок и услуг.

По итогам работы экспозиции Made in Belarus белорусским производителям подписаны соглашения с зарубежными партнерами, а сама экспозиция вызвала большой интерес у посетителей.

Фота
Відэа