Гандлёва-эканамічная анлайн-канферэнцыя Гомельскай вобласці і правінцыі Сычуань (КНР)
26 студзеня 2022 г

26 студзеня адбылася гандлёва-эканамічная анлайн-канферэнцыя Гомельскай вобласці і правінцыі Сычуань (Кітайская Народная Рэспубліка).

У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Андрэй Канюшка, генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Чунцыне Дзмітрый Емяльянаў, генеральны дырэктар Гомельскага аддзялення Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Марына Філонава, прэзідэнт Кітайскага камітэта садзейнічання развіццю міжнароднага гандлю правінцыі Сычуань Хуан Лі, прадстаўнікі камітэтаў і кампаній правінцыі Сычуань, прадпрыемстваў і арганізацый Гомельскай вобласці.

Падчас канферэнцыi разгледжаны перспектывы супрацоўніцтва беларускага бізнесу з правінцыяй Сычуань, адбыліся прэзентацыі беларускіх і кітайскіх кампаній розных сфер.

Генеральны дырэктар Гомельскага аддзялення БелГПП Марына Філонава прадставіла асноўныя напрамкі дзейнасці аддзялення па развіццю кантактаў з прадпрыемствамі і арганізацыямі Кітая, а таксама прапановы па супрацоўніцтве Гомельскай вобласці з правінцыяй Сычуань.

Па заканчэнні афіцыйнай часткі канферэнцыі арганізаваны В2В-перамовы. У 48 сустрэчах з патэнцыяльнымі кітайскімі партнёрамі прынялі ўдзел прадстаўнікі гомельскіх прадпрыемстваў ААТ «УКХ «Гомельская мяса-малочная кампанія», ДУ «Гомельаблпрам», РУП «Беларуснафта-Асобіна», ААТ «Птушкафабрыка «Рассвет», СП ААТ «Спартак», ААТ » Гомельскі лікёра-гарэлачны завод «Радамір», ААТ «Гомельскі тлушчавы камбінат» і ААТ «Гомельхлебапрадукт».

Фота
Наверх