
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 мая 2023 г. № 128 генеральны дырэктар Віцебскага аддзялення Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Наталля Вараб'ёва ўзнагароджана медалём «За працоўныя заслугі».
Узнагарода прысуджана за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, развіццё рэальнага сектара эканомікі і знешнеэканамічных сувязей.
Ад імя кіраўніцтва і калектыву БелГПП віншуем Наталлю Аляксандраўну з атрыманнем высокай узнагароды і жадаем далейшых поспехаў у прафесійнай дзейнасці.