Пад эгідай Беларускай гандлёва-прамысловай палаты створаны Савет кіраўнікоў юрыдычных службаў прадпрыемстваў – членаў БелГПП – пастаянна дзеючы орган, які павінен стаць пляцоўкай для абмеркавання актуальных прававых пытанняў беларускага бізнесу, абмену вопытам і практыкамі ў галіне прававога забеспячэння дзейнасці прадпрыемстваў і арганізацый, у тым ліку знешнеэканамічнай.
Першае пасяджэнне Савета адбылося на пляцоўцы Прэзідэнт-Атэля ў Мінску. У ім прымаюць удзел кіраўнікі каля 60 прадпрыемстваў і арганізацый – членаў БелГПП усіх сфер дзейнасці і маштабаў: ад флагманаў прамысловасці да невялікіх прыватных кампаній, у тым ліку ААТ «МАЗ» – кіруючая кампанія холдынгу «БЕЛАВТАМАЗ», СП «Санта Брэмар» ТАА, ААТ «Мінскі трактарны завод», ААТ «Савушкін прадукт» і іншыя. Гэтыя прадпрыемствы фарміруюць аснову экспартнага патэнцыялу рэспублікі. Пры гэтым склад Савета застаецца адкрытым, што робіць магчымым яго пашырэнне.
Мерапрыемства адкрылі намеснік старшыні БелГПП Дзяніс Мялешкін, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення – начальнік упраўлення заканадаўства ў працоўнай і сацыяльнай сферах галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Пётр Караваеў, выканаўчы дырэктар Беларускага рэспубліканскага саюза юрыстаў Ірына Арлоўская, начальнік юрыдычнага ўпраўлення Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь Хлабордаў, старшыня Рэспубліканскага саюза прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў Аляксандр Швец. Спікеры прадставілі агульныя аспекты прававога забеспячэння бяспекі гаспадарчай дзейнасці, падкрэслілі значную ролю юрыдычных службаў прадпрыемстваў, а таксама расказалі аб узаемадзеянні з рэгулятарамі ў юрыдычнай сферы.
У адпаведнасці з Законам «Аб гандлёва-прамысловай палаце» БелГПП выконвае шэраг функцый па прававым забеспячэнні прадпрымальніцкай і знешнеэканамічнай дзейнасці, а таксама па абароне і прадстаўленні інтарэсаў членаў гандлёва-прамысловай палаты. Як абазначыў намеснік старшыні БелГПП Дзяніс Мялешкін, у апошнія гады асаблівы акцэнт у рабоце юрыстаў палаты быў зроблены на ўрэгуляванні складаных сітуацый на знешнім контуры, экспертызе знешнеэканамічных кантрактаў, арбітражы, абароне аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці. У сувязі з гэтым БелГПП ставіць перад сабой задачу арганізаваць дзейсныя пляцоўкі для прадстаўнікоў бізнесу з мэтай аб'яднання кампетэнтных спецыялістаў для абмену вопытам, пастаноўкі праблемных пытанняў і пошуку шляхоў іх вырашэння, правядзення сустрэч з прадстаўнікамі дзяржаўных органаў, навуковага. супольнасці, дыпламатычнага і дэпутацкага карпусоў.
«Асноўнымі задачамі створанага Савета стануць садзейнічанне карпаратыўнай згуртаванасці кіраўнікоў юрыдычных службаў, абмен вопытам і абмеркаванне актуальных прафесійных пытанняў, – растлумачыў Дзяніс Мялешкін. – Важнай мэтай работы Савета таксама з'яўляецца ацэнка рэгулюючага ўздзеяння ў фарміраванні прапаноў па змяненні нарматыўных прававых актаў».
Парадак дня пасяджэння ўключаў абмеркаванне навацый у галіне грамадзянскага права, у тым ліку ўплыву санкцыйных абмежаванняў на гаспадарчую дзейнасць кампаній. У ліку спікераў – прадстаўнікі Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, Пастаяннай камісіі па заканадаўстве Палаты Прадстаўнікоў, кіраўнікі Міжнароднага арбітражнага суда пры БелГПП, буйных юрыдычных кампаній і арганізацый, адвакаты і бізнес-трэнеры.
Удзельнікі правялі актыўныя дыскусіі, адбыліся прэзентацыі, абмен думкамі, а таксама практыка-арыентаваная дзелавая гульня «Мастацтва пераканання як неабходны кампанент прафесійнай кампетэнцыі юрыста».