
У Беларускай гандлёва-прамысловай палаце адбыўся круглы стол па супрацоўніцтве бізнесу Беларусі і Варонежскай вобласці Расійскай Федэрацыі.
Мерапрыемства арганізавана Мінскім аддзяленнем БелГПП сумесна з Саюзам «Гандлёва-прамысловая палата Варонежскай вобласці» ў рамках візіту ў Мінск губернатара Варонежскай вобласці Аляксандра Гусева.
У круглям стале прынялі ўдзел намеснік старшыні ўрада Варонежскай вобласці Арцём Верхаўцаў, генеральны дырэктар Мінскага аддзялення БелГПП Сяргей Набешка, прэзідэнт ГПП Варонежскай вобласці Сяргей Пятроўскі, кіраўнікі 28 беларускіх і варонежскіх прадпрыемстваў і арганізацый.
Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі актуальныя напрамкі ўзаемадзеяння бізнесу Беларусі і Варонежскай вобласці, пытанні аптымізацыі вытворчых ланцужкоў, імпартазамяшчэння, канкрэтныя праекты супрацоўніцтва дзелавых колаў у сферах будаўніцтва, сельскагаспадарчага машынабудавання, нафтахімічнай прамысловасці. Дэлегацыі Варонежскай вобласці прадстаўлены магчымасці развіцця бізнесу на тэрыторыі Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень».
Па заканчэнні круглага стала адбылася сустрэча старшыні БелГПП Міхаіла Мятлікава з членамі варонежскай дэлегацыі – намеснікам старшыні ўрада Варонежскай вобласці Арцёмам Верхаўцавым і прэзідэнтам ГПП Варонежскай вобласці Сяргеем Пятроўскім.
У ходзе сустрэчы разгледжаны перспектывы паглыблення кааперацыі беларускіх і расійскіх прадпрыемстваў, лакалізацыі прамысловай вытворчасці, пытанні міжпалатаўскага ўзаемадзеяння, вопыт і працэдуры сведчання абставін непераадольнай сілы ў дзвюх краінах, магчымасці прасоўвання экспарту беларускіх і расійскіх кампаній праз пляцоўкі электроннага гандлю і іншыя механізмы падтрымкі экспарцёраў у Беларусі і Расіі, пытанні развіцця ўнутранага турызму, меры па папулярызацыі турыстычных магчымасцей краін.
Сяргей Пятроўскі паведаміў, што ГПП Варонежскай вобласці ажыццяўляе падрыхтоўку бізнес-місіі вобласці ў Беларусь у маі бягучага года. У сувязі з гэтым старшыня БелГПП прапанаваў прымеркаваць візіт варонежскай дэлегацыі да буйных выставачных і кангрэсных мерапрыемстваў у Беларусі – міжнароднага форуму «Вясна ў Гомелі», аграпрамысловай выставы «Белагра». Ён таксама запрасіў кіраўніцтва ГПП Варонежскай вобласці да ўдзелу ў мерапрыемствах па лініі БелГПП і ГПП РФ у рамках IX Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў Гродне.
У сваю чаргу прэзідэнт ГПП Варонежскай вобласці запрасіў дэлегацыю БелГПП і беларускага бізнесу наведаць Варонеж з візітам у адказ, а таксама прыняць удзел у Варонежскім прамысловым форуме, правядзенне якога плануецца восенню 2022 г.