
Круглы стол «БелГПП: дзейнічаем у інтарэсах прадпрыемстваў «Белдзяржхарчпрама» адбыўся ў канцэрне.
Мерапрыемства адкрылі начальнік дэпартамента прававога забеспячэння і лічбавых тэхналогій Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Віталь Вабішчэвіч і намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік аддзела знешнегандлёвай дзейнасці канцэрна «Белдзяржхарчпрам» Міхаіл Чапелін.
Віталь Вабішчэвіч распавёў аб рызыках разгляду спрэчак у замежных арбітражных (судовых) органах: на што варта звярнуць увагу пры складанні арбітражных агаворак у экспартных кантрактах. Ён адзначыў, што пры заключэнні кантрактаў з буйнымі гандлёвымі сеткамі да бакоў кантракта, як правіла, прымяняецца права краіны пакупніка.
Таксама разгледжаны пытанні прававых механізмаў абароны пастаўшчыка ад неабгрунтаваных прэтэнзій па якасці прадукцыі, у тым ліку прэтэнзій па баі прадукцыі і страце таварнага віду. Спікеры расказалі магчымасці спрашчэння алгарытму атрымання сертыфіката паходжання тавараў па форме СТ-1 для прадукцыі, у склад якой уваходзіць імпартная сыравіна.
Дырэктар дэпартамента міжнароднага бізнесу ААТ «ААБ Беларусбанк» Юлія Барзова звярнула ўвагу на тыя арганізацыі, якія здольны дапамагчы пры ажыццяўленні валютных плацяжоў. На мерапрыемстве абмяркоўваліся таксама спосабы пошуку пакупнікоў на рынках краін «далёкай дугі».
Удзельнікі сустрэчы пагаварылі аб аказанні садзейнічання прадпрыемствам кандытарскай галіны ў пошуку кампаній-вытворцаў какава-бабоў, прапанова якіх павінна адпавядаць крытэрыям выбару пастаўшчыка ў рамках існуючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб закупках (Пастанова Савета Міністраў ад 15.03.2012 № 229, Рашэнне Савета мясцовых дэпутатаў ад 20.12.2012 № 226).