Мерапрыемства «Дзень з БелГПП: дзейнічаем у інтарэсах рэзідэнтаў СЭЗ» у Магілёве
6 снежня 2024 г

Мерапрыемства «Дзень з БелГПП: дзейнічаем у інтарэсах рэзідэнтаў СЭЗ», якое ўжо паспяхова прайшло ў Віцебску, Брэсце і Гродне, на гэты раз адбылося ў Магілёве. Праект Беларускай гандлёва-прамысловай палаты рэалізаваны сумесна з Адміністрацыяй свабоднай эканамічнай зоны «Магілёў».

Адкрылі Дзень з БелГПП намеснік старшыні БелГПП Дзяніс Мялешкін, кіраўнік адміністрацыі СЭЗ «Магілёў» Павел Марыненка, генеральны дырэктар Магілёўскага аддзялення БелГПП Генадзь Чорны. У сваіх дакладах спікеры падрабязна спыніліся на напрамках работы, якія рэалізуюцца з улікам інтарэсаў рэзідэнтаў СЭЗ.

Далей перад удзельнікамі выступілі эксперты Беларускай гандлёва-прамысловай палаты і прадпрыемстваў – рэзідэнтаў СЭЗ «Магілёў». Вялікая ўвага была ўдзелена прававым механізмам пераадолення ўплыву санкцый на гаспадарчую дзейнасць бізнесу, правілам і нюансах урэгулявання знешнеэканамічных спрэчак у арбітражы, а таксама асаблівасцям рэгулявання міжнароднай здзелкі куплі-продажу тавараў.

Акрамя гэтага, на абмеркаванне былі вынесены пытанні мытна-тарыфнага рэгулявання ў Еўразійскім эканамічным саюзе, сертыфікацыі, экспертызы, ацэнкі маёмасці, энергазберажэння, актуальных інструментаў прыцягнення інвестыцый.

Асобная ўвага ўдзелена пытанням пашырэння супрацоўніцтва з Кітайскай Народнай Рэспублікай і новым магчымасцям гандлю з КНР. Таксама прадэманстраваны механізмы фінансавага ўзаемадзеяння з Кітаем.

У завяршэнне мерапрыемства пры падвядзенні вынікаў адбыўся дыялог у фармаце «пытанне–адказ», для прадстаўнікоў бізнесу эксперты правялі індывідуальныя кансультацыі.

 

Відэа